Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
заходнеславянскіх гаворках у тым жа значэнні адзначаецда найменне паз, а на тэрыторыі Гродзенскай i захадзе Мінскай вобласці лексема шрам ужываецца болын спарадычна. Тут паралельна з сямействам слоў, што задаецда коранем паз-, выступае найменне шнар, якое, магчыма, з'яўляецда кантамінадыяй шрам + шнур тж'. Паўночна-заходняя дыялектная зона інтэнсіўных кантактаў беларускай мовы з балтыйскімі i іншымі мовамі з'яўляедца натуральна даволі насычанай рознымі іншамоўнымі запазычаннямі. Па сваім пашырэнні ў межах дыялектнай зоны лексічныя рэгіяналізмы ў найменнях жывёльнага свету неаднастайныя. Класіфікаваць іх з гэтага боку даволі дяжка. Частка запазычанняў супадае а устаноўленай умоўнай мяжой паўночна-заходняй дыялектнай зоны, але пераважная большасдь падобных рэгіяналізмаў характарызуедда тым ці іншым абмежаваным пашырэннем (па ахопе гаворак зоны, па ступені ўжывальнасці i інш.) (гл. карту ізаглос № 1). У межах вызначанай зоны, за выключэннем яе паўночнай часткі, на сумежжы з Літвой у значэнні авадзень' выступае лексема гіль. Па сваім паходжанні гіль 'конскі авадзень' звязана з літ. qylys авадзень' (ЭСБМу 3, 84), a таксама з qelti жалідь' (Лаўчутэ, 44). Занатаваная ў Шчучынскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Ашмянскім, Маладзечанскім, Астравецкім-, Пастаўскім раёнах лексема гіль супрацьпастаўляецца агульнавядомай у астатніх гаворках лексеме авадзёнь (вадзёнь, авад, овад i інш.). Дадаткова лексема гіль адзначана ў Гродзенскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Стаўоцоўскім, Валожынскімі, Смаргонскім, Лагойскім раёнах (карта «Што абазначае слова гіль»). У гэтых межах лексема гіль адзначаецца i ў значэнні здрок' i супрацьпастаўляедца лексемам авадзёнь i здрок. Дарэчы, звычайна істотнай розніцы паміж самімі насякомымі авадзень (Oestridae Hypodermatinae) i здрок інфарматары не адзначаюць. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае значэнне авадзень' для лексемы здрок з паметай абл. (2, 465). У гэтых жа межах занатаваны i дзеяслоў гілююць, які можна таксама лічыць паўночна-заходнім рэгіяналізмам. Ён утвораны ад асновы гіль па агульнапрынятай i дзейснай мадэлі (параўн. гізуюць, здракуюць, зыкаюць, стракуюць i г. д.). Такім жа добра акрэсленым пашырэннем у межах гэтай зоны характарызуедда i лексема ламбук 'цвёрдая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гізўюць, здракўюць, зяўляедца, зяўляецда, ламбўк, стаўбцоўскім, стракўюць
0 👁
 ◀  / 273  ▶