Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
графічныя даныя, якія сведчаць аб пераважным паралельным ужыванні варыянтаў кохці//кіпці, кохціЦкіпцюры, натуральным для гаворак усходу рэспублікі. Далей (па прыблізным колькасным падліку) ідзе спалучэнне кохці//капцюры (y напрамку поўначы), дзе i дасягаецца канчатковая перавага ва ўжыванні варыянта капцюры, прычым у многіх выпадках без паралельнага дубліравання іншымі. Аб даволі значным пашырэнні яго на захадзе рэспублікі ўжо гаварылася. I таму болын правамерна тлумачыць яго не кантамінацыяй, a, магчыма, цэлым комплексам прычын. Тут, безумоўна, меў месца ўплыў фанетычнай сістэмы беларускіх гаворак, бо варыянт з ка- пераважае ў межах пашырэння недысімілятыўнага акання. Гэты варыянт пашыраны таксама там, дзе на сямейства слоў з коранем кіпц- накладваедца лексема пазуры. Там у верагодным з'яўляецца i пераход кіпцюры капцюры. Дадаткова можна прывесці гняздо фанетычна падобных слоў у літоўскай мове — Kapóti 'калоць, кляваць', kapstyti 'разграбаць, разрываць', kapstytis 'рыцда, кападца', якія маюдь пэўныя семантычныя адносіны да значэння лексемы капцюры i маглі таксама нейкім чынам паўплывадь на афармленне пачатковага ка-. У гаворках адзначаюцца i іншыя фанетычныя i акдэнталагічныя варыянты лексемы капцюры: къпцюры, капцюры (Гомельскі раён), кыпцюры (Мсціслаўскі, Аршанскі, Магілёўскі раёны), купцюры (Талачынскі, Лёзненскі, Шклоўскі, Клімавіцкі раёны), капцюрі (Ельчыцкі раён). У гаворках Гродзенскай, а таксама захаду Мінскай вобласці занатаваны натуральны для іх варыянт з канчаткам -э: капцюрэ (Гродзенскі, Бераставідкі, Зэльвенскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі, Дзятлаўскі, Стаўоцоўскі, Карэліцкі, Нясвіжскі раёны) 12. Варыянты з пераходам [цдз'] — у Лагойскім (капдзюры), Уздзенскім i Асіповіцкім раёнах (кабдзюры), а таксама з азванчэннем пачатковага к- у Вілейскім раёне (габдзюры). У той ці іншай ступені ўсім беларускім народным гаворкам вядома лексема шрам 'шрам на скуры жывёліны' (карта «Шрам на скуры жывёліны»). Па паходжанні суадносіцда з польск. szram, ням. Schramme (Булыка, 369). Пераважае яна на поўначы i ўсходзе рэспублікі. На захадзе ўжыванне яе менш паслядоўнае: у 12 Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, кбхціцкіпцюры, кохцііікапцюры, кохцііікіпці, стаўбцоў, ц>дз
3 👁
 ◀  / 273  ▶