Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
моў i параўноўваюцца з літ. kibčius задзіра', kepčiotis задзірацца', a таксама kibti чапляцца', kibčius 'той, хто чапляецца' (ЭСБМ, 5, 35; Лаучутэ, 114). Найбольш_пашыраным з'яўляецда варыянт кіпці з асіміляцыяй [b p], які характэрны для гаворак поўначы Беларусі, сярэднебеларускіх гаворак i адзначаецца да ўсходняй мяжы Гомельскай вобласді. У Мінскім, ПУхавщкш, Чэрвеньскш раенах адзначаецца варыянт кёпці, дзе [е], магчыма, старое (параўн. літ. kepčiotis) 9. У Чэрыкаўскім раёне занатаваны варыянт кыпці як вынік дыпалаталізацыі. Кантамінацыя кіпці + кохці, верагодна, з'явілася прычынай фанетычнага варыянта копці (Брагінскі раён). У Іўеўскім i Астравецкім раёнах выступаюць варыянты кніпці, кныпці (параўн. літ. knibliai 'кіпці, пазногці' (СПЗБ, 2)), якія таксама з'яўляюцца вынікам кантамінацыі з кіпці. Варыянт кн'іпці адзначаны таксама ў Смаргонскім, кнэпці — у Воранаўскім скім (СПЗБ, 2), кніпіць — у Астравецкім раёне (Сцяшковіч, 1983). Словаўтваральны варыянт кіпцюры 10 1 менш пашыраны. Ён адзначаецца ў заходняй зоне на паграніччы а гаворкамі заходняга Палесся, на поўдні рэспублікц уздоўж усходняй граніцы, а таксама занатаваны паралельна з іншымі варыянтамі на поўначы Віцебскай вобласці. Выступае ў фанетычных варыянтах кіпцюры, кіпцюрэ, а таксама са спецыфічным для гаворак поўдня Беларусі вымаўленнем пярэднеязычнага [т] — кіптюрі, (Пінскі), кіптюры (Лельчыцкі раён). Фіксуецца i варыянт капцюры, які трывала замацаваўся ў межах заходняй дыялектнай зоны, на гіаўночным усходзе Віцебскай i поўначы Магілёўскай вобласці. Спарадычна адзначаецца ён i на самым поўдні Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Ельчыцкі, Хойніцкі, Рэчыцкі, Годоельскі раёны). Магчыма, гэта вынік кантамінацыі кохці + кіпці-ўкопці (тэты варыянт ужо адзначаўся), *кип~ ці i алсюль-ўкапцюр lł. Цікавымі з'яўляюцца лінгвагеа9 Гл.: Гринавецкене Э. Й., Мацкевич Ю. Ф., Романович E. M., Чеберук E. И. Нерегулярные явления в фонетике, акцентуации и грамматике белорусских говоров западной зоны // Lietuvitj arealines iingvistikos kłausimai. 'Vilnius, 1977. P. 89—90. 10 Аб словаўтварэнні пры дапамозе су.фікса - у р /- ю р па тыпу стоўб — ст а ўб ур, стог — ст агур гл.: Сцяцко П. У. Беларускае народнае словаўтварэнне. Мн., 1977. C. 174. 11 Гэтай думкі прытрымліваюцца ўкладальнікі ЭСБМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алсюль-^капцюр, зявілася, зяўляецда, зяўляюцца, кйп, кіпці-^копці
1 👁
 ◀  / 273  ▶