вянская назва кломля (комля, клдмня, клоўля) у тым жа значэнні, то, відаць, гэта звязана з умовамі рыбнай лоўлі ў палескім рэгіёне i немагчымасцю ўжывання тут іншай прылады. Тым больш, што ўжыванне гэтай лексемы мае падтрымку як у польскіх, так i ў паўночнаўкраінскіх гаворках 7. Пасля супастаўлення храналогіі фіксачцый найменняў крыга i кломля ў старых пісьмовых помніках можна дапусціць, што пашырэнне ва ўжыванні апошняй адбылося пазней 8. Агульнапашыранай з'яўляецца лексема табун 'табун коней' (карта «Табун коней»), якая лічыцца запазычан-нем з чагат., тат. tabun род', тур., крым.-тат. tabun 'стада, натоўп' (Фасмер, 4, 7). Лексема паслядоўна фіксусцца амаль ва ўсіх гаворках Беларусі. Часам назіраецца яе паралельнае ўжыванне з найменнем стада. У цэнтры .Мінскай вобласці, а таксама ў гаворках заходняга Палесся адзначаецца даволі паслядоўнае, а часам i пераважнае ўжыванне наймення парада (аб ужыванні лексемы табун у іншых значэннях гл. далей). Да агульнапашыраных адносіцца i лексема кіпцюры 'кіпцюры ў птушак' (карта «Кіпцюры ў птушак»). У розных фанетычных i словаўтваральных варыянтах гэтая лексема сустракаецца амаль ва ўсіх беларускіх народных гаворках. Выключэнне — гаворкі заходняга Палесся, дзе ў гэтым значэнні пануе толькі найменне пазуры (пазурэ, лазурі i інш.). Паралельнае ўжыванне найменняў пазуры i кіпцюры (капцюры) занатавана i на захадзе Белаpyci (Гродзенская вобласць). А на ўсходзе рэспублікі (Магілёўская i Гомельская вобласці) маем добра акрэслены арэал паралельнага ўжывання кохці/кіпці, кіпцюры ў тым жа значэнні. Пашырэнне лексем пазуры з захаду i кохці з усходу як бы падкрэслівае дзве супрацьпастаўленыя лексічныя хвалі гэтых болын позніх запазычанняў (параўн. польск. pazur, чэш. pazour кіпцюр', Булыка, 234; рус. коготь, когти тж', СРНГ, 16) на фоне агульнапашыранага кіпці (кіпцюры, капцюры). Па гіаходжанні апошнія лічацца запазычаннем з балтыйскіх 7 Аб гэтым падрабязней гл.: Sławski F. Słownik etymologiczny języka Polskiego. Kraków, 1956—1965. T. 2. S. 262—263. 8 Так, паводле картатэкі аддзела гісторыі беларускай мовы 1нстытута мовазнаўства АН Беларусі лексема к р ы г а ( к р й г а) адзначаецца на пачатку XVI ст. (Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссией. 1508. T. XIII. С. 12), к л б м л я ( к о м л я) — у сярэдзіне XVII ст. (Там жа. 1646. T. XXVIII. С
Дадатковыя словы
зяўляецца, клбмля, кохціікіпці, табўн, цэнтры.мінскай
1 👁