Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
гругин тж', апошняя мае даволі паслядоўнае паралельнае з крумкач пашырэнне на поўначы рэспублікі. Захаванне выбухнога t — таксама натуральная з'ява для польскіх i літоўскіх запазычанняў у беларускіх гаворках 4. Агульнавядомай у беларускіх народных гаворках можна лічыць лексему крыга 'рыбалоўная прылада ў выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі' (карта «Рыбалоўная крыта»), якая лічыцца запазычаннем германскага паходжання: ад с.-в.-ням. Krieqe тж' (ЭСБМ, 5, 129). Вядома яна на тэрыторыі Беларусі за выключэннем гаворак заходняга i цэнтральнага Палесся, дзе пераважаюць найменні кломля (кломня, клбуля). Але лексема крыга выступае i тут, ходь i вельмі спарадычна {Івацэвіцкі раён). У в. Рубель Столінскага раёна адзначана паралельнае ўжыванне лексем крыга i кломля для лбазначэння хадавой ручной лавушкі для рыбы 5, крыг а — у в. Сямурадцы Жыткавіцкага раёна (ТС, 2). На самай мяжы з Літвой лексема крыга таксама ўступае найменням брэдзень, трайнік, гёглі ў тым жа значэнні (апошняе — паўночна-заходні занальны рэгіяналізм лідоўскага паходжання). Варыянт з [p'] (кріга) адзначаны ў зоне ўсходнемагілёўскага мяккаэрага вымаўлення ў Мсціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім, а таксама ў Сенненскім раёнах6. Магчыма, лексема крыга была вядома ўсім без выхлючэння гаворкам на тэрыторыі Беларусі. Беларуская лексема крыга у гэтым значэнні стала, відаць, пасрэднідай для рус. крига, крыга 'частка ракі або возера каля берага, агароджаная плятнём для лоўлі рыбы', 'сетка для лоўлі рыбы', 'нацягнутая на вобад рыбалоўная сетка' i іншыя значэнні, якія фіксуюцца ў многіх рускіх гаворках (СРНГ, 15). Што датычыцца кампактнага арэала ў гаворках заходняга i сярэдняга Палесся, дзе найменне крыга супрацьпастаўляецца i пераважае ва ўжыванні прасла4 Аб гэтым гл. таксама: СПЗБ. Мн., 1979ў Т. 1. С 11. 5 Крывіцкі А. А. Тылы i ўжыванне назваў рыбы ў адной гаворцы Палесся // Беларускае i славянскае мовазнаўства. Мн., 1972. С. 204. 6 Дрывіцкі А. А., Падлужны А. I. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984. С. 161—162. Што тычыцца фіксацыі варыянта к р іг а ў Сенненскім раёне, то лад час экспедыцый, якія праводзяцца аддзелам дыялекталогіі Інстытута мовазнатства АН Беларусі ў гэтым раёне з 1985 года, тут таксама былі адзначаны вёскі, дзе фіксуецца вымаўленне [p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гругйн, зява, клбмня, крйга, мовазна>тства, сямўрадцы
0 👁
 ◀  / 273  ▶