ках (Даль, IV, 542), у гаворках заходняй Браншчыны (Растаргуеў, 299). Да агульнапашыраных i агульнавядомых лексем можна аднесці, праўда, з пэўным дапушчэннем i назву крумкич (карта «Крумкач»). Слова ў гэтым значэнні з'яўляедда нормай для беларускай літаратурнай мовы (ТСБМ, 2). Па паходжанні ўзыходзідь да літ. krunkti 'каркаць (пра варон)', дакладным адпаведнікам бел* крумкач лічыцца літ. дыял. krunkočius воран' (ЭСБМ, 5, 123). На думку Ніканчука, у аснове наймення крумкач ляжыдь гукапераймальны выклічнік крум, i пашырэнне яго, напрыклад, ва ўкраінскіх гаворках утварае замкнёны арэал 3. Тым не менш думка аб балтыйскай арыентацыі пры ўтварэнні гэтага наймення ў беларускіх гаворках з'яўляецца больш слушнай. Не зусім заканамерны тут пераход [нм] з'явіўся вынікам забыдця семантыкі слова (параўн. крумкаць квакаць', крункаць тж', LT, 180). Лінгвагеаграфія гэтай лексемы ў беларускіх гаворках сведчыдь, як нам здаедца, таксам?а на карысць балтыйскага ўплыву пры станаўленні наймення гэтай птушкі. У рускіх народных гаворках (заходніх, паўднёвых, смаленскіх) для наймення птушкі Corvus corax L, выступае слова крук воран' (СРНГ, 15, 315). Гэтая ж лексема вылучаедца i ў беларускіх гаворках на фоне пашырэння слова крумкач (гл. далей), якое найбольш паслядоўна фіксуедца ў цэнтральнай частцы Беларусі i пашыраецца да ўсходняй мяжы, уключаючы ўсходняе Палессе. Праўда, тут, ва ўсходніх раёнах Гомельскай i Магілёўскай абласцей, ужыванне гэтай лексемы паралельнае з ужываннем наймення воран. Варыянт крумкач пераважае. Акрамя таго, адзначаны больш блізкі да літоўскага адпаведніка варыянт кранкач (Астравецкі), кромкач (Лельчыцкі, Ельчыцкі), кроўкач (Івадэвіцкі раён). На поўначы Беларусі назіраецда даволі паслядоўнае ўжыванне варыянтаў з коранем грум-: грумкач (Докшыцкі, Барысаўскі), грунгич (Расонскі), грунгич (Пастаўскі, Верхнядзвінскі, Полацкі), грумгач (Шаркаўшчынскі, Мядзельскі), грымкач (Магілёўскі раён). Магчыма, гэта вынік кантамінацыі лексем крумкач i 3 Никончук Н. В. О народной орнитологической терминологии Полесья и Карпат // Карпатская диалектология и ономастика. М.* 1973. С. 143. т
Дадатковыя словы
грунгйч, зявіўся, зяўляедда, зяўляецца, крумкйч, крўмкаць, крўнкаць, н>м
1 👁