Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Мэтай даследавання з'яўляецца выяўленне інвентару лексем іншамоўнага паходжання, якія абазначаюць рэаліі жывёльнага свету ў беларускіх народных гаворках. Зафіксаваны агульнапашыраныя лексемы, а таксама лексемы, якія характэрны для заходняй, паўночна-заходняй, усходняй i паўднёва-ўсходняй зон i гаворак заходняга Палесся. Акрамя таго, вылучаны лексемы, якія пазначаны спецыфічным пашырэннем, нейкім надзанальным распаўсюджаннем. Зроблена спроба сістэматызаваць іншамоўныя запазычанні i апісаць іх у залежнасці ад асаблівасцей іх лінгвагеаграфічнага пашырэння ў дыялектнай зоне. Агіісаны фанетычныя, а па магчымасці i словаўтваральныя варыянты лексем іншамоўнага паходжання. Таксама зроблена спроба растлумачыць вынік тых ці іншых фанетычных змен, якія адбываліся пры адаптацыі i засваенні. Да запазычанняў іншамоўнага паходжання, якія вядомы ўсім або амаль усім беларускім народным гаворкам, інакш кажучы, з'яўляюцца агульнапашыранымі, адносіцца лексема шпак шпак' (карта «Шпак»). Па паходжанні звязваецца даследчыкамі з польск. zspak (Булыка, 367). Думку аб першаснасці польск. szpak у адносінах да в.-ням. Spatz падтрымлівае Брукнэр, 553. Прычым па семантыцы першапачаткова гэта верабей', але найменне ўжываецда i пры абазначэнні чыжа, шчагла. Фасмер лічыдь, праўда, што найменне шпак верагодней другаснае, адваротнае ўтварэнне ад памянш. špaček, якое развілося з нов.-в.-ням. Spatz верабей', с.-в.-ням. Spatz (Фасмер, IV, 469). Паралельна з назвай шпак на лаўночным усходзе i ўсходзе Магілёўскай вобласці ўжываецца найменне скварэц тж'. Такое ж паралельнае ўжыванне занатаіана i ў гаворках заходняга Палессл (Камянецкі, Пружанскі, Івацэвіцкі, Ганцавіцкі, Свіслацкі раёны). Лексема з'яўляецца агульнапрынятай для абазначэння птушкі Sturnus i зыходнай формай для слоіраўтваральнага рада (шпакдвы, шпакоўніца, шпакоўня, TC, 5). У гаворках адзначаюцца памяншальныя варыянты — шпанок, шпакянок, шпачак шпачанё'. Найменне шпак фіксуецца таксама ва ўкраінскай мове (Грынчанка, IV), у гаворках Украінскага Палесся 2, як паўднёва-заходняе адзначаецца ў рускіх гавор2 Никончук H. В. Полесские названия птиц // Лексика Полесья. JVL, 1968. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, нйкончук
1 👁
 ◀  / 273  ▶