Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Д Ы Я Л Е К Т Н А Я ЛЕ К С І К А Л О Г І Я H. У. Быкава ЛЕКСЕМЫ ІНШАМОУНАГА ПАХОДЖАННЯ У НАЗВАХ ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕТУ Аналіз лексічнага матэрыялу да першага тома ЛАБНГ па раздзелу «Жывёльны свет» дазваляе з упэўненасцю сказаць, што аснову гэтага фрагмента слоўніка народных гаворак складае лексіка агульнаславянскага i ўсходнеславянскага паходжання. Але выдзяляецца шэраг лексем іншамоўнага паходжання, якія трывала замацаваліся ў мясцовым маўленні беларусаў. Пераходзячы ў спадчыну ад аднаго пакалення да другога, яны ўдзель» нічаюць у абазначэнні найбольш значных для чалавека праяў жыцця. Аналіз дазволіў зрабіць выснову, што раз» меркаванне запазычанняў у беларускіх народных гаворках неаднолькавае: некаторыя з іх вядомы ўсім гаворкам, але большасці з іх уласціва занальнае пашырэнне ў Зразумела, што насычанасць розных дыялектных зоа лексемамі іншамоўнага паходжання таксама розная* Так, пераважнае ўжыванне балтызмаў у заходняй i паўночна-заходняй дыялектнай зоне не выпадковае. Для сучаснай беларускай мовы агульнапрызнаным з'яўляецца балтыйскі субстрат i спаконвечныя моўныя кантакты а балтамі, у першую чаргу літоўцамі, нашымі суседзямі. 3 імі беларусаў аб'ядноўвае доўгі гістарычны лёс. Безумоўна, уплыў не выключаны i ў дачыненні да ўсіх беларускіх гаворак. Геаграфічнае суседства беларускіх i польскіх моўных тэрыторый таксама прывяло або да прамога запазыч» вання шэрагу лексем з польскіх дыялектаў, або да ўплыву польскай мовы як пасрэдніцы іншамоўных запазычанняў у беларускіх гаворках. У гаворках адзначана ўжыванне шэрагу цюркізмаў, а таксама лексем германскага паходжання. 1 Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1969. Карты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвае, зяўляецца
0 👁
 ◀  / 273  ▶