вянская назва кломля (комля, кломня, клоўля) у тым жа значэнні, то, відаць, гэта звязана з умовамі рыбнай лоўлі ў палескім рэгіёне і немагчымасцю ўжывання тут іншай прылады. Тым больш, што ўжыванне гэтай лексемы мае падтрымку як у польскіх, так і ў паўночнаўкраінскіх гаворках 7. Пасля супастаўлення храналогіі фіксацый найменняў крыга і кломля ў старых пісьмовых помніках можна дапусціць, што пашырэнне ва ўжыванні апошняй адбылося пазней 8.
Агульнапашыранай з'яўляецца лексема табун 'табун коней' (карта «Табун коней»), якая лічыцца запазычаннем з чагат., тат. tabun 'род', тур., крым.-тат. tabun 'стада, натоўп' (Фасмер, 4, 7). Лексема паслядоўна фіксуецца амаль ва ўсіх гаворках Беларусі. Часам назіраецца яе паралельнае ўжыванне з найменнем стада. У цэнтры Мінскай вобласці, а таксама ў гаворках заходняга Палесся адзначаецца даволі паслядоўнае, а часам і пераважнае ўжыванне наймення чарада (аб ужыванні лексемы табун у іншых значэннях гл. далей).
Да агульнапашыраных адносіцца і лексема кіпцюры 'кіпцюры ў птушак' (карта «Кіпцюры ў птушак»). У розных фанетычных і словаўтваральных варыянтах гэтая лексема сустракаецца амаль ва ўсіх беларускіх народных гаворках. Выключэнне — гаворкі заходняга Палесся, дзе ў гэтым значэнні пануе толькі найменне пазуры (пазурэ, пазурі і інш.). Паралельнае ўжыванне найменняў пазуры і кіпцюры (капцюры) занатавана і на захадзе Беларусі (Гродзенская вобласць). А на ўсходзе рэспублікі (Магілёўская і Гомельская вобласці) маем добра акрэслены арэал паралельнага ўжывання кохці/кіпці, кіпцюры ў тым жа значэнні. Пашырэнне лексем пазуры з захаду і кохці з усходу як бы падкрэслівае дзве супрацьпастаўленыя лексічныя хвалі гэтых больш позніх запазычанняў (параўн. польск. pazur, чэш. pazour 'кіпцюр', Булыка, 234; рус. коготь, когти 'тж', СРНГ, 16) на фоне агульнапашыранага кіпці (кіпцюры, капцюры). Па паходжанні апошнія лічацца запазычаннем з балтыйскіх
7 Аб гэтым падрабязней гл.: Sławski F. Słownik etymologiczny języka Polskiego. Kraków, 1956—1965. T. 2. S. 262—263.
8 Так, паводле картатэкі аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства АН Беларусі лексема крыга (крига) адзначаецца на пачатку XVI ст. (Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссией. 1508. Т. XIII. С. 12), кломля (комля) — у сярэдзіне XVII ст. (Там жа. 1646. Т. XXVIII. С. 264).
75 👁