моў і параўноўваюцца з літ. kibčius 'задзіра', kepčiotis 'задзірацца', а таксама kibti 'чапляцца', kibčius 'той, хто чапляецца' (ЭСБМ, 5, 35; Лаучутэ, 114).
Найбольш пашыраным з'яўляецца варыянт кіпці з асіміляцыяй [b>p], які характэрны для гаворак поўначы Беларусі, сярэднебеларускіх гаворак і адзначаецца да ўсходняй мяжы Гомельскай вобласці. У Мінскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім раёнах адзначаецца варыянт кёпці, дзе [е], магчыма, старое (параўн. літ. kepčiotis) 9. У Чэрыкаўскім раёне занатаваны варыянт кыпці як вынік дыпалаталізацыі. Кантамінацыя кіпці+кохці, верагодна, з'явілася прычынай фанетычнага варыянта копці (Брагінскі раён). У Іўеўскім і Астравецкім раёнах выступаюць варыянты кніпці, кныпці (параўн. літ. knibliai 'кіпці, пазногці' (СПЗБ, 2)), якія таксама з'яўляюцца вынікам кантамінацыі з кіпці. Варыянт кніпці адзначаны таксама ў Смаргонскім, кнэпці — у Воранаўскім скім (СПЗБ, 2), кніпіць — у Астравецкім раёне (Сцяшковіч, 1983).
Словаўтваральны варыянт кіпцюры 10 менш пашыраны. Ён адзначаецца ў заходняй зоне на паграніччы з гаворкамі заходняга Палесся, на поўдні рэспублікі, уздоўж усходняй граніцы, а таксама занатаваны паралельна з іншымі варыянтамі на поўначы Віцебскай вобласці. Выступае ў фанетычных варыянтах кіпцюры, кіпцюрэ, а таксама са спецыфічным для гаворак поўдня Беларусі вымаўленнем пярэднеязычнага [т] — кіптюрі, (Пінскі), кіптюры (Лельчыцкі раён).
Фіксуецца і варыянт капцюры, які трывала замацаваўся ў межах заходняй дыялектнай зоны, на паўночным усходзе Віцебскай і поўначы Магілёўскай вобласці. Спарадычна адзначаецца ён і на самым поўдні Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Ельчыцкі, Хойніцкі, Рэчыцкі, Гомельскі раёны). Магчыма, гэта вынік кантамінацыі кохці+кіпці→копці (гэты варыянт ужо адзначаўся), *капці і адсюль→капцюр 11. Цікавымі з'яўляюцца лінгвагеа-
9 Гл.: Гринавецкене Э. И., Мацкевич Ю. Ф., Романович Е. М., Чеберук Е. И. Нерегулярные явления в фонетике, акцентуации и грамматике белорусских говоров западной зоны // Lietuvių arealinės lingvistikos klausimai. Vilnius, 1977. P. 89—90.
10 Аб словаўтварэнні пры дапамозе суфікса -ур/-юр па тыпу стоўб — стаўбур, стог — стагур гл.: Сцяцко П. У. Беларускае народнае словаўтварэнне. Мн., 1977. С. 174.
11 Гэтай думкі прытрымліваюцца ўкладальнікі ЭСБМ (4, 258).
84 👁