груган 'тж', апошняя мае даволі паслядоўнае паралельнае з крумкач пашырэнне на поўначы рэспублікі. Захаванне выбухнога ґ — таксама натуральная з'ява для польскіх і літоўскіх запазычанняў у беларускіх гаворках 4.
Агульнавядомай у беларускіх народных гаворках можна лічыць лексему крыга 'рыбалоўная прылада ў выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі' (карта «Рыбалоўная крыга»), якая лічыцца запазычаннем германскага паходжання: ад с.-в.-ням. Krieqe 'тж' (ЭСБМ, 5, 129). Вядома яна на тэрыторыі Беларусі за выключэннем гаворак заходняга і цэнтральнага Палесся, дзе пераважаюць найменні кломля (кломня, клоўля). Але лексема крыга выступае і тут, хоць і вельмі спарадычна (Івацэвіцкі раён). У в. Рубель Столінскага раёна адзначана паралельнае ўжыванне лексем крыга і кломля для абазначэння хадавой ручной лавушкі для рыбы 5, крыга — у в. Сямурадцы Жыткавіцкага раёна (ТС, 2). На самай мяжы з Літвой лексема крыга таксама ўступае найменням брэдзень, трайнік, гёглі ў тым жа значэнні (апошняе — паўночна-заходні занальны рэгіяналізм літоўскага паходжання).
Варыянт з [р'] (кріга) адзначаны ў зоне ўсходнемагілёўскага мяккаэрага вымаўлення ў Мсціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім, а таксама ў Сенненскім раёнах 6.
Магчыма, лексема крыга была вядома ўсім без выключэння гаворкам на тэрыторыі Беларусі. Беларуская лексема крыга ў гэтым значэнні стала, відаць, пасрэдніцай для рус. крига, крыга 'частка ракі або возера каля берага, агароджаная плятнём для лоўлі рыбы', 'сетка для лоўлі рыбы', 'нацягнутая на вобад рыбалоўная сетка' і іншыя значэнні, якія фіксуюцца ў многіх рускіх гаворках (СРНГ, 15).
Што датычыцца кампактнага арэала ў гаворках заходняга і сярэдняга Палесся, дзе найменне крыга супрацьпастаўляецца і пераважае ва ўжыванні прасла-
4 Аб гэтым гл. таксама: СПЗБ. Мн., 1979. Т. 1. С. 11.
5 Крывіцкі А. А. Тыпы і ўжыванне назваў рыбы ў адной гаворцы Палесся // Беларускае і славянскае мовазнаўства. Мн., 1972. С. 204.
6 Крывіцкі А. А., Падлужны А. І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984. С. 161—162. Што тычыцца фіксацыі варыянта кріга ў Сенненскім раёне, то пад час экспедыцый, якія праводзяцца аддзелам дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства АН Беларусі ў гэтым раёне з 1985 года, тут таксама былі адзначаны вёскі, дзе фіксуецца вымаўленне [р'].
82 👁