ках (Даль, IV, 542), у гаворках заходняй Браншчыны (Растаргуеў, 299).
Да агульнапашыраных і агульнавядомых лексем можна аднесці, праўда, з пэўным дапушчэннем і назву крумкач (карта «Крумкач»). Слова ў гэтым значэнні з'яўляецца нормай для беларускай літаратурнай мовы (ТСБМ, 2). Па паходжанні ўзыходзіць да літ. krunkti 'каркаць (пра варон)', дакладным адпаведнікам бел. крумкач лічыцца літ. дыял. krunkočius 'воран' (ЭСБМ, 5, 123).
На думку Ніканчука, у аснове наймення крумкач ляжыць гукапераймальны выклічнік крум, і пашырэнне яго, напрыклад, ва ўкраінскіх гаворках утварае замкнёны арэал 3. Тым не менш думка аб балтыйскай арыентацыі пры ўтварэнні гэтага наймення ў беларускіх гаворках з'яўляецца больш слушнай. Не зусім заканамерны тут пераход [н>м] з'явіўся вынікам забыцця семантыкі слова (параўн. крумкаць 'квакаць', крункаць 'тж', LT, 180). Лінгвагеаграфія гэтай лексемы ў беларускіх гаворках сведчыць, як нам здаецца, таксама на карысць балтыйскага ўплыву пры станаўленні наймення гэтай птушкі. У рускіх народных гаворках (заходніх, паўднёвых, смаленскіх) для наймення птушкі Corvus corax L. выступае слова крук 'воран' (СРНГ, 15, 315). Гэтая ж лексема вылучаецца і ў беларускіх гаворках на фоне пашырэння слова крумкач (гл. далей), якое найбольш паслядоўна фіксуецца ў цэнтральнай частцы Беларусі і пашыраецца да ўсходняй мяжы, уключаючы ўсходняе Палессе. Праўда, тут, ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, ужыванне гэтай лексемы паралельнае з ужываннем наймення воран. Варыянт крумкач пераважае. Акрамя таго, адзначаны больш блізкі да літоўскага адпаведніка варыянт кранкач (Астравецкі), кромкач (Лельчыцкі, Ельчыцкі), кроўкач (Івацэвіцкі раён). На поўначы Беларусі назіраецца даволі паслядоўнае ўжыванне варыянтаў з коранем грум-: грумкач (Докшыцкі, Барысаўскі), грунгач (Расонскі), ґрунґач (Пастаўскі, Верхнядзвінскі, Полацкі), ґрумґач (Шаркаўшчынскі, Мядзельскі), грымкач (Магілёўскі раён). Магчыма, гэта вынік кантамінацыі лексем крумкач і
3 Никончук Н. В. О народной орнитологической терминологии Полесья и Карпат // Карпатская диалектология и ономастика. М., 1973. С. 143.
77 👁