зафіксаваны наступныя найменні такіх загатовак: грудк а — 14,20,23 (грутка— 21), грудочка — 20, ком — 6, камдк— 1, 2, камдчак — 2, 5, камяк, камячдк — 9, 13, клёс, клёсік — 8, 11, слёнсік— іб, сыска — 4, 5, галушк а — 14, 17, 17а, кулька — 4, кабатка, кабатачка— 15, ковалік— 18, галка — 22. Накачау камкі гліны (1). Зложаныя камкі ў кучку (2). На гэту кульку i орыенціруесся (4). На сыскі падзяліў гліну (5). Здзелалі ў руках круглы камяк (13). На кабатачкі пакачаеш i ўжэ дзелаць. Рукамі атарвеш ад куска кусочак такі, пакачаеш i кабатка будзе (15). На лаве мешу гліну рукамі i збіваю ў галушкі до размеру горшка, які мне трэба (17). Месят рукамі i робіцца ковалік (18). Рву грудку на розьмер горшка. Як до горшка — такая робіцца грудочка (20). Звярнуў гліну ў галкі (22). У мове беластоцкіх ганчароў для наймення загатоўкі гліны на адну пасудзіну адзначаны словы клёсы, галушка, кімяк— Глушкоўска, 193. Словам ком, па сведчанню А. С. Дэмбавецкага, называлі загатоўку гліны на адну пасудзіну i ганчары Магілёўшчыны — Дэмбавецкі, 466. Калі ж загатоўка гліны атрымалася меншая, чым неабходна, да яе дадаюць кусочак, які называецца клінок: Клінкі — дабаўка да другіх камоў (3). Ганчары в. Пруды Баранавіцкага раёна не тачылі посуд на крузе з кавалка гліны, a ляпілі яго з доўгіх жгутоў тэхнікай кальцавога налепу. Такія жгуты, з якіх вырабляўся посуд, яны называлі качалка— 176. Загатоўкі апрацаванай гліны складваюцца на лаўцы побач з ганчарным кругам у горку, якая таксами нярэдка мае сваю асобную назву: кучка — 2, 8, 17, куча — 17, кучачка— 15, гурба, гурбочка, шарунок — 20, горба, горбочка— 18, стопка— 14, груд — 6. Груд камоў на лаўцы (6). У кучачку склаў кабаткі (15). ГІоставіш у шарунок по п'яць i лічыш колько горшкоў будэ (20). Прынятыя скарачэнні 1— Ушач Віцебскай вобл., 2 — Крэва Смаргонскага р-на, 3 — Сухачэва Талачынскага р-на, 4 — Бабінавічы Лёзненскага р-на, 5 — Дуброўна Віцебскай вобл., 6 — Благаўка ІІІклоўскага р-на, 7 — Moрына Іўеўскага р-на, 8 — Брацянка Навагрудскага р-на, 9 — М. Карнышы Навагрудскага р-на, 10 — Харосіца Навагрудскага р-на, 11 — Івянец Валожынскага р-на, 12 — Mip Карэліцкага р-на, 13— Ганевічы Клецкага р-на, 14 — Зялёнка Бабруйскага р-на, 15 — Крычаў Магілёўскай вобл., 16 — Поразава Свіслацкага р-на, 17 — Ружаны Пружанскага р-на, 17а — Ясенец Баранавіцкага р-на, 17б —- Пруды
Дадатковыя словы
галўшка, гбрбочка, грўдочка, грўтка, гўрба, гўрбочка, кўчачка, пяць, шарўнок
3 👁