Баранавіцкага р-на, 18 — Пружаны Брэсцкай вобл., 19 — Ляскавічьг Іванаўскага р-на, 20 — Гарадное Столінскага р-на, 21— Дарасіно Любанскага р-на, 22 — Стрэшын Жлобінскага р-на, 23 — Луначарск Рэчыцкага р-на. Блінава — Блінава Э., Мяцельская E. Беларуская дыялекталогія. Мн., 1969. Галубовіч — Hołubowicz W. Garncarstwo wiejskie zachodnich terenów Białorusi. Toruń, 1950. Глушкоўска — Głuszkowska J. Białoruskie słownictwo garncarskie w gwarach wschodniej Białostocczyzny // Studia z filologii polskiej i słowiańskiej. Warszawa, 1974. T. XIV. Дэмбавецкі — Дембовецкий А. С. Опыт описания Могилевской губернии. Могилёв-на-Днепре. 1884. Кн. 1. С. 460—470. Цясельскі — Ciesielski Z. Z badań nad garncarstwem ludowym w województwie Białostockim // Lud. Wrocław, 1968. T. LII. S. 209— 250. В. В. Шур ПРАЦЭСУАЛЬНАЯ ДЫЯЛЕКТНАЯ ЛЕКСІКА ■/ МАЗЫРШЧЫНЫ Прынятыя скарачэнні раёнаў: Акцябр.— Акцябрскі, Браг.— Брагінскі, Ельск.— Ельскі, Жлоб.— Жлобінскі, Жытк.— Жыткавіцкі, Kaлінк.— Калінкавіцкі, Лельч.— Лельчыцкі, Мазыр.— Мазырскі, Haраўл.— Нараўлянскі, Петр.— ІІетрыкаўскі, Светл.— Светлагорскі, Стол.— Столінскі, Хойн.— Хойніцкі. АБГА'НІЦЬ зак. Абняславіць, бессаромна даць нізкую ацэнку. Я ёй нічога i не сказала, a яна хутчэй ні з таго ні з сяго абганіла. Чалюшчавічы Петр. АБЫФАЦЬ зак. Стаць упартым, непаслухмяным. hu ты яго! Абыраў i панімаць нікога ні хоча. Стрэшын Жлоб. АГВУ'ТАЦЦА зак. Управіцца, дагледзець гаспадарку. Покуль агвутаесе з тымі дзецьмі, хаджайством, дак i зноў цямнее. Тульгавічы Хойн. АДГСУПАЦЬ зак. Збудаваць (хутка, нечакана). Кандрат такіе два здаравенныя хлявы сабе адгопаў, што кожды пазавідуе. Тульгавічы Хойи. АПУПЕ'ЦЬ зак. 1. экспр. Замёрзнуць, закалець. У такі мароз апупець можна. Тульгавічы Хойн. 2. асудж„ Здурнець, згубіць розум. Mo ты апупела, што такое кажаш. Коўчыцы Светл. АСМЯТНУЦЬ зак. Стаміцца, выбідца з сіл. АсмяглІ мы ў тым балоці, пакуль сена цягалі. Агароднікі Калінк. АТЛУЗА'ЦЬ зак. экспр. Налупдаваць, насцябаць. Атлужы етаго хлопца, а то цэлы дзенъ не слухае нічога. Тульгавічы Хойн
Дадатковыя словы
абганіць, агвутацца, атлузаць
0 👁