Старонка 17
◀ / 273 ▶
НАГАЛЁКІ прысл. Наўскач. Коней не берагуць, падшывальцы: нагалёкі на вадапой і з вадапою едуць. НАЛІССЯ прысл. Далёка. Пайшлі куды налісся, якія там могуць быць ягады, там балота, цьма непралазная. НОДАЦЬ незак. Вышукваць. Што ты тут нодаеш, скажы, што табе трэба? НЯКЛЁПІСТА прысл. Непрыстойна, няёмка. Няклёпіста як атрымалася, ты, кум, прабач яму, малады яшчэ. ПАДТАНЁХВАЦЦА незак. Імітаваць танцавальныя рухі, прытанцоўваць. Якая малая Сонькіна, як пачуе музыку, падтанёхваецца на каленях у маці. ПАШЫНА ж. Ссечаны хмызняк для стажар'я. Пашыны насячыце многа, стог сена будзем вялікі класці. ПЕТАВАЦЦА незак. Многа і цяжка працаваць. Во, лёс у нашай Сонькі: усё жыццё петуецца, прасвету не бачыць. Хапіла ў жыцці ўсяго, выпетавалася, адпачыць хвіліны не было. ПРЫНОДЗІЦЦА зак. Уладкавацца, прыстасавацца, прыладзіцца. Во, глядзі, як прынодзіўся, скурчыўся каля каптура і заснуў. ПУРЫМ м. Прыпар, гарачы час. Прабачце, суседзі, парадак у хаце не дужа ладны: пурым зараз—і сена сушым, і збажыну ўбіраем, і жонка тут-тут радзіць будзе. ПУРЫМАЦЬ незак. Наліваць поўна. Напурымаў поўнае вядро і да хлява данесці цяжка будзе. РАССЯМЕНЬКАВАЦЬ незак. Лагодна размаўляць пра нешта неканкрэтнае. Не рассяменькавай там, кажы: ці так, ці гэтак. РУЧЫЦЬ незак. Шанцаваць. Яму ў жыцці ручыла, ён у кашульцы нарадзіўся. САЗНІЯНІЦЬ зак. Падсмаліцца. Прыгарнуў кашулю да гарачай печкі, а кашуля тая і сазніяніла. СПУЛІЦЬ зак. экспр. Украсці. Во, злодзей, пад самым носам спуліў разноску. ТРЫЛУЗІЦЬ незак. Трызніць. Васька ўсю ноч трылузіў. Збірае з дуба голле, трылузіць, вярзе небыліцу. ТУРЧОК м. Цвыркун. Пад печкай турчок цэлую ноч турчыць, спаць не дае. УЗАЎРАЦЦА зак. Наткнуцца. Ішоў, як сляпы, узараўся на міску з мукой, парассыпаў усю. УТАЎПЛЯЦЦА незак. Змяшчацца. Трэба ж, колькі сена накасіў Сямён: у пуню не ўтаўпляецца. ХАЛМАК м. Жмут. Халмак сена карове кінула і бягом на работу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶