Старонка 18
◀ / 273 ▶
ХАЛЧЫЦЬ незак. экспр. Красці. Працуе ў кладовай, думае, што людзі не ведаюць, як яна халчыць. ХАЛЯРЫЦЦА незак. Плакаць, патрабаваць сабе штосьці выключнае. Паглядзі, бацька! Цэлы дзень халярыцца, няма ж грошай, каб купіць ёй сукенку, якую яна хоча. ХОЛЕР м. Нораў. Ты мне свой холер не паказвай, малая яшчэ, падумаеш, ёй хочацца, а дзе я табе вазьму. ЧУВЕРА ж. экспр. Неахайная непрыгожая жанчына. Наша Гэлька на ігрышчы была як чувера, брыдка на яе глядзець было. ЧЫГА ж. дзіц. Ножык. Не бяры чыгу: пальчык парэжыш, балець будзе. ШАРУСЬ м. Закаханы хлопец. Во, шарусь, ні хвіліны дома не пасядзіць, бяжыць і бяжыць да сваіх дзяўчат. ШЭДЫ прым. Булана-карычневы. Запрагай шэдую кабылку. А. У. Галаўкоў З ЛЕКСІКІ КРУГЛЯНСКАГА РАЁНА Словы, якія ўвайшлі ў гэты артыкул, сабраны пераважна ў вёсках Смагілаўка і Загараны. ГАЛАБРУЙ м. Бессаромнік. Эх ты, галабруй, луччы шоў бы дроў накалоў, чым з малінькімі дзеткамі гуляць. Смагілаўка. ГАЛАНОШ прысл. Басанож. У цябе што розума німа галанош з бані дъхаты біжаць. Смагілаўка. ГАМЗАТЫ прым. Гугнявы. Я п на ёй жаніўся, калі п ні была яна такой гамзатай. Смагілаўка. ГАНЯЦЬ СУЧКУ. Вясельны звычай хаваць мужчыну ў дом, дзе чакаецца наступнае вяселле. Якое цяпера вяселле: нап'юцца і пат заборам валяюцца, дажа сучку ні гъняюць. Смагілаўка. ГАСПІТАК м. Гарачы, запальчывы чалавек. А тады прыехалі гэтъя гаспіткі, быстра яго с хаты выкуръл. Загараны. ГБАЛА н. Прыстасаванне выгінаць абручы. Бондар памёр, а гбала асталъсь. Літоўск. ГІТАЛКА ж. экспр. Каўнер. Дзеўка і матка яе хваткія, хлопіц разы два прайшоў зь ёй, яны яго за гіталку і ў загс. Загараны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶