Старонка 16
◀ / 273 ▶
«Пазыч грошы, пазыч хлеба...», гультай няшчасны, пусці — павалюся, другога падаб'ю. ГАЛУТЛІВА прысл. Слізка (у галалёдзіцу). Будзь сёння асцярожным: на двары галутліва. ГАНАШЫЦЬ незак. Падганяць, рабіць што-н. хутчэй. Ганашы іх, Мальвінка, няхай доўга не бавяцца, няхай завідна ідуць дадому. ЕМІНКА ж. Бульба, адабраная для харчавання. Сёлета емінкі вялікі засек поўны насыпалі. ЖЫГАЛА м. Жалезны завостраны прут, які накалялі ў печы для прапальвання адтулін у драўлянай планцы. Пашукай, калі ласка, на пашы жыгала, адтуліну пражыгаліць трэба. ЗАБАШЫЦЦА зак. Забавіцца. Пайшоў да Міцькавых і забашыўся, сцямнела ўжо, а яго ўсё няма. ЗАВАЛОЖЫЦЬ зак. Заправіць, пакласці ў страву прыправу. На вячэру будзе бульба, заваложаная смятанай. ЗАДАТЛІВЫ прым. З добрымі задаткамі. Купілі кабанёнка, і задатлівы такі, жоркі, расце хутка! ЗАТАЛЫЗГАЦЦА зак. Стаміцца, нахадзіцца. Заталызгаўся сёння, сеялі па дрэнна выбарнаванаму полю, насенне скінулі далёка, каля дарогі. ЗАЎНІВІЧ прысл. Марна, без карысці. Мальвініна нявестка беражлівая такая: у яе ўжо нічога заўнівіч не пойдзе. ЗАЯДРАНІЦЬ зак. Пачырванець. Пераносіцу пацарапаў, за ноч заядранілі раны, нічым не змазаў. КАНКА ж. Бітончык. Прыйшоў з канкай і просіць: «Цётка, дай крыху малака». КЛІБІНА ж. Бярозавы або лазовы дубец. Ідзі, Ванік, у хату, вось вазьму клібіну і хуценька цябе заганю ў цёплую хату, знайду на цябе ўправу. КУРДУЯЧЫЦЬ незак. Штосьці спрабаваць гаварыць, лепятаць (пра дзіця). Глядзі, ён ужо нешта курдуячыць, хутка гаварыць стане. ЛЫХА ж. Пахатуха, папрашайка. Во, лыха, у таго выклянчыць адно, у іншага — другое, ні мінуты дома не сядзіць. ЛЯДАЙКА ж. Пякотка. З'ела капусты ўчарашняй — і такая лядайка цэлы дзень. МЯЖДЖУЛІЦЬ незак. Мяць, здрабняць. Як пасек ахрап'е? Толькі памяжджуліў яго.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 273 ▶