Старонка 15
◀ / 273 ▶
заспываюць, то пойду, а так — не». І досыпаў той чорт грэблю оно до Ясельды. Ясельду ны ўспіў засыпаты, піўні заспывалы. Пропаў той чорт, а грэбля осталася сырыд болота. І. І. Волкаў З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ПУСТАШЫ ПОЛАЦКАГА РАЁНА АБЦОГАЦЬ зак. Занасіць, забрудзіць (пра адзенне). Трэба ж так, штаны абцогаў, паглядзі, які ты мурзаты, колькі на табе бруду. АБЯЗВЕЧЧА н. Грувасткая, нязручная рэч. Аграбільна ж зрабіў, не аграбільна, а абязвечча нейкае. АКАТАВАЦЬ незак. Біць, лупцаваць. Пачакай, пачакай, будзе цябе маці акатаваць, неслух несусветны. АЧАРСТАЦЕЦЬ груб. Надакучыць. Змоўкні, ачарстацеў ужо са сваімі разважаннямі, недаверам да людзей. АНАЛЛЁ зборн. Нахабныя птушкі, жывёла. Пасеялі ячмень, дык гэтае ж аналлё: куры, вераб'і — узыйсці не дадуць, усё да зярнятка выберуць. Фашысты, як аналлё якое, наваліліся на вёску, абрабавалі людзей, пабілі, папалілі. АПРАГАЦЦА незак. Выгравацца (на печы). Усю зіму апрагаецца на печы, нічога не робіць, каб палец аб палец ударыла. АТРАПЛЁНЫ прым. Хуткі, неразважлівы, бесталковы. Убег у хату, закрычаў, як атраплёны. БАДЗЯЛЫ прым. Брудны. Якую ты паддзёўку апрануў? Бадзялую! І табе не сорамна? Легкадумны ў паводзінах. За такога бадзялага пойдзеш замуж? БЕЦКАВАЦЦА незак. Гараваць, адчуваць цяжкасці. Сена накасілі мала, усю зіму бецкаемся з сенам. БУРСМОЛІЦЦА незак. Калупацца, выбіраць лепшае. Паглядзі, бацька, як сынок твой не есць, а толькі бурсмоліцца. БУШНЕЦЬ незак. Паўнець, таўсцець. Манька з дня на дзень бушнее, ці ні нявольная яна? ВЫДЛАЖЫЦЦА зак. Паваліцца і ўдарыцца аб зямлю. Каля сяней так выдлажыўся, што ледзь падняўся. ГАЛАЖЫГА м. Лянівы, неахайна апрануты чалавек, гультай, лайдак. Прыйшоў гэты галажыга і клянчыць:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 273 ▶