Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
шлямаваць— 12 (шлемоваті— 18), выкалупліваць — 12, ачышчаць — 17, перасбуваць — 3, рэзаць 'ачышчаць дротам' — 4, перэбраць — 6. Перабяры caвалкі два гліны (3). Перабіраем гліну рукамі, каб нідзе не было ні каменьчыка (9). Ііерабіраеш рукамі, каб не было марселя (11). Стружком вікулупаеш каменьчыка, вон віпадэ (20). Канчаткова апрацаваная гліна знаходзіцца ў вялікіх кусках, ад якіх пазней ганчары адрэзваюць спецыяльыым дротам або проста адрываюць рукамі невялічкія кавалачкі для загатовак памерам задуманага посуду. Вялікія кускі апрацаванай гліны таксама маюць сваю асобную назву: савалак— 3, 4, камяк— 7, шмат — 6, разёнь — 2, пліта— 13, клёсік— 12, кусок — 9, 15, кусочак — 5. Савалак саб'еш як кірпічыну як падняць i кладзеш на лаўку (4). Раскачваеш на слоне савалак, a noтым перабіраеш, перасоўваеш (3). Тады рэжам гліну на камякі, скачваем яе, камякоў пяць, i nad лаву кладзём (7). Складаеш шматы пад лаўку i потым начынаеш іх на лаўцы тусуваць (6). Рэжэш на пліты i кладзеш у кадоўп (13). Клёсік яшчэ раз перамешваю, пераклесоўваю (12). У жыхароў в. Сухачэва Талачынскага раёна мае асобную назву i сцірта вялікіх кускоў апрацаванай гліны, якія ганчары складваюць пад лаўкай,— града: Града гліны, як змесіш, кладзеш адзін на адзін савалкі, іх з дзесяць выходзіць (3). Некаторыя беларускія ганчары называюць сам працэс складваныя кускоў апрацаванай гліны пад лаўку словазлучэннем скруціць пад лаўку — 5 i качаті гурбы — 20: На кускі гліну парэжэш i пад лаўку скруціш (5). На зэмлі гліну білі, стругалі i гурбы качалі (20). Часам пасля апрацоўкі гліны i дзялення ее на вялікія кускі, якія складаюць пад лаўку, застаюцца i невялічкія кусочкі гліны, а таксама рэшткі яе, якія саскрэбваюцца з лаўкі i злегіліваюцца ў камок. Гэтыя рэшткі гліны таксама маюць свае назвы: паскробак — 2, 17, патскробак — 8, паскробачка — 9, путскрэбок— 18, naскробкі, недадзірак— 12, астача— 11, остаток, остаточок — 20. Паскробак — як скрабеш лаву, гэта выкідаецца ў шліхту або ў гліну (17). Я к лаўку паскрабеш — то паскробак (2). Патскробак гліны — як лаву скрабеш (8). На другі раз як клясуецца, i астача ўкладаецца (И). Што выход ыт} то i зробіцца с путскрэпка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкалўплі, гўр, кусб, кусбк, паскрббак, паскрббачка, перасбўваць, пўтскрэбок, сабеш, скрббкі
0 👁
 ◀  / 273  ▶