Асобныя беларускія ганчары дабаўлялі ў гліну ў час апрадоўкі тоўчанае каменне (жарству). Такая гліна ішла часцей за ўсё на выраб гаршкоў. Прадэс утоптвання гэтай каменнай «мукі» ў гліну ў час яе апрацоўкі нагамі абазначаецца ў мове ганчароў словазлучэннямі карбаваць гліну — 5 i тузаваць гліну — 4: Гліну карбуеш нагамі два разы i два разы збіваеш (5). Тоўчанае каменне, якос дадаюдь у гліну, у мове ганчароў мае назву жарства — 5, 7, 13, 17а (Літва, Міншчына, Галубовіч, 229): Здзелаў пасуду на жарсцве (5). Сыплю жарству на гліну (7). Таўклі жарству на муку. Натоўкалі на дзве вядрэ жарствы (13). Ганчары в. Суханова Талачынскага раёна дадавалі ў гліну не тоўчанае каменне, а зярністы пясок, які таксама называлі жарства: Жарства — пясок такі, ён жоўты. На жарству выкладаеш гліну (3). У ганчароў Беласточчыны тоўчанае каменне называецца зярно — Цясельскі, 214. Пасля таптання гліны нагамі наступным абавязковым (калі не галоўным) звяном у адзіным ландугу прадэсу апрацоўкі гліны з'яўляецца апрацоўка яе рукамі на спецыяльнай ганчарскай лаўцы. На ёй ганчар не толькі апрацоўвае гліну, але i сядзідь у час фармавання посуду, прымацаваўшы да яе ганчарны круг i паклаўшы иобач кучку загатовак. Гэтае прыстасаванне мае наступныя назвы: лаўка — 1, 2, 4, 5, 6, 9, 14, 176, 18, 22, 23 (лавк а — 19, 20), лава — 8, 9, 11, 12, 17, 20, зэдаль— 7 (зэдэль — 2), слон — 3, заслон— 13, 21, палнща — 15, палок— 1, запечак— 16. Лаўка шырокая, тоўстая такая (4). Адзін камяк кладзём на зэдаль (7). Лаву вадою трэба збырзгвацъ (8). Ад сцяны да сцяны суцэльная шырокая лава (12). Працэс апрацоўкі гліньі рукамі на лаўцы мае вялікую колькасць абазначэнняў у мове беларускіх ганчароў, прычым у мове аднаго i таго ж ганчара ўжываецца адначасова нярэдка некалькі дзеясловаў. Найбольш пашыранымі сярод зафіксаванЫх намі з'яўляюдца наступныя: мясіць— 2, 5, 8, 10, 13, 17, 17а, 22, 23 (месщь— 8, 16, мысыты— 19), качаць— 5, 14, 15, 17, 21, 22, валкаваць— 11, 16, 17а (валковаті— 18), клясаваць— 1, 12, валяць — 3, 4. Тады рукамі яе, як цвета, мясіць трэба (2). Некалькі разоў валяеш гліну, скоціш, тады абратно апяць (3). Мясіць цяжэй, чым рабіць гаршкі. Адзін не ўспееш замясіць гліны. Кусочак гліны месіш пяць часоў на лаўцы (5). Качаеш рукамі i выбіраеш каменне (15). ібб
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюдца
0 👁