гліна, лапаткаю выкідаю на пасцілку лляную i тапчу нагамі (15). Гліна разапрываець, прыець у карыце. Заліваеш вады, каб разжызілася гліна (6). Ужэ гліна добрэ ўкісла, можно горшкі робіты. Гліна розыходзіцца, як помочит водою (20). Наступная стадыя апрацоўкі ганчарнай сыравіны — апрадоўка гліны нагамі на падлозе (т. з. працэс «таптання») або рукамі на лаўцы. Абазначэнні гэтага працэсу падзяляюдца на агульныя i канкрэтныя. Агульныя абазначэнні наступныя: таптаць— 1, 2, 4, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17 (топтаті — 18) i мясіць — 3, 7. Добра нагамі тапчы, каб аж пухкая, як цвета, стала (7). Тады трэба выкідаць таптаць гліну (16). Пасыпалі жоўценькі песок, каб гліна не приставала да пола, i тапталі босымі нагамі (14). Здзяеш лапці i нагамі топчэш гліну (6). Пасыпаецца пясок, выкідаецца гліна c карыта i топчуць нагамі (2). Топчэш, пака шоб кускоў сухіх не било там (15). Тапталі гадзін три босаю нагою (13). Гліну на падлозе нагамі тапталі (5). Ужэ натёр, трэба топтаті гліну (18). Пружанскія ганчары ўжываюдь таксама аддзеяслоўны назоўнік топтанне: Гліна готова до топтания (18). Канкрэтныя абазначэнні прадэсу апрадоўкі гліны нагамі звязаны з паняццямі аб асобных спосабах такой апрацоўкі. У час таптання гліна размінаедда па падлозе ў тонкі пласт. Гэты прадэс у мове беларускіх ганчароў абазначаедца наступнымі дзеясловамі: разганяць — 3, 4, 5, расцілаць, растоптваць— 13, раскаціць— 3, раскатваць — 6. Разгоніш як блін які (4). Разганяеш гліну na ўсёй хаці. Рази тры-чатыры раскоціш i рэжэш у савалкі (3). Разганяеш пальцы на два (5). Як раскатаеш, то рвем на кускі i з іх робім камы. Растоптвалі на палец, каб жарства паперарэзала гліну, каб гаршкі выходзілі харошые (13). Растаптаны па падлозе тонкі пласт гліны скачваюць або складаюць у адзін кусок i топчудь зноўку. Гэта паўтараецца некалькі разоў. Працэс складвання або скачвання растаптанай гліны абазначаецца словамі скручвацъ — 2, 7, 17, скруцщь — 4, круцщъ, скачваць — 11, скачаць — 3, складваць, згортваць— 12, варочаць — 2: Растаптаў хоранька на блін, гады скручваецца ў камок. Варочаць трэба рази тры-чатыры (2). Патом скачаеш у трубу (3). Скруціш гліну ў савалак (4). Круціій гліну ў трубу. Тады скачваеш i зноў паўтараеш (11). Вытаптаў i скручваю ў вал
Дадатковыя словы
згбртваць, растбптваць
0 👁