Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Гэтыя камы гліны маюць наступиыя назвы: грудка— 17, 20, 22 (грутка— 18), калач— 18, груда, камок, катанок— 17, галка, качалка — 22, клёсік— 12. Грутку несут на пуд логу у хату топтаті. Топтаті гліна носіцца калачамі (18). Дай груду гліны (17). Сам працэс злеплівання гліны пасля яе здрабнення ў мове ганчароў мае складаныя абазначэнні ў выглядзе трохчленных словазлучэнняў (звярнуць у гилкі — 22 i злёпваць у камы— 17), a таксама проетыя: злёпвать, злёпваты, лепіты — 20, злёпліваць — 12. Найбольш распаўсюджанай назвай ёмістасці, у якой гліну пасля здрабнення заліваюдь вадою, з'яўляецца слова карыта — 2, 3, 4, 6, 7, 15, 17 (карыто — 5, 17a, 21, 22): У карыто гліну носяць (5). У карыце памяшаеш гліну, сціснеш харашо, a тады качаеш (21). Астатнія назвы ёмістасці зафіксаваны намі ў асобных ачагах ганчарнай вытворчасці: яшчык— 17, цэбэр — 20, кадоўп 'спецыяльная дубовая бочка пад падлогай'— 13. Кідаеш гліну ў кадоўп, c кадаўба гліны выходзіць сто дваццаць штук пасуды (13). Прадэс аблівання гліны вадою пасля здрабнення абазначаецца лексічнымі варыянтамі дзеясловаў ліцб, мачыць, крапіць i брызгаць: паліваць — 8, 17, 17a, 2Š (поліваты — 20), покропваты, мочиты, умочать — 20, заліваць — 5, 6, 13, 15, 22, зліваць — 7, 17, абліваць — 21, прыліць — 14, змочваць — 17, абмочваць — 2, замочваць — 7, абрызгваць — 23, збырзгваць — 8, разбырзгваць— 17. Гліну кладуць на мост [падлога] i паліваюць вадою, яна раствараецца (23). / заліваеш гарачай вадойг каб размокла (13). Гліну вадою зліваюць у катуху (7). Як настружаш гліньі, трэда вадою прыліць (14). С-пад таркі трэда гліну змачыць (17). Насыпаю гліны ў карыта i абмочваю вадою, i яна мокне (2). Пад уздзеяннем вады гліна ператвараецца ў суцэльную масу, робідца мяккай, пластычнай i падатлівай у час яе далейшай апрацоўкі. Гэты прадэс ператварэння гліны ў суцэльную масу пад уздзеяннем вады ў мове ганчароў абазначаецца наступнымі дзеясловамі: размакаць— 13, 14, 22, мокнуцъ — 7, раскісиць— 14, размякну ць— 5, 15, прэць, разапрываць, разжызіцца — 6, укісаты, розыходзіцца, угніваты, роскісаты — 20, мякнуць — 5. Вадою гліну заліваеш, каб размакала (22). Дзён тры мокне гліна (7). За ноч размякнець гліна. Заліваю вадою, тады гліна мякнець (5). Як размякнець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абмбчваць, гйлкі, грўда, грўтка, замбч, звярнўць, змбчваць, зяўляецца, камбк, мочйты, раскісйць, розыхбдзіцца
0 👁
 ◀  / 273  ▶