пай вытворчасці. Так, ганчары г. п. Стрэшын Жлобінскага раёна i асобныя ганчары Беласточчыны здрабняюць гліну серпам i сам працэс здрабнення яе некаторыя з іх абазначаюдь дзеясловам скаблщь: Каб мяхчая была,, гліну сярпом скабліць трэба (22). У Клецкім раёне гэтая стадыя працэсу апрацоўкі гліны ажыцдяўляедца старой касой i абазначаецца словам рэзаць: Як гліна свежая, бярэм косу i рэжэм на тонкія лустачкі (13). У некаторых ачагах беларускія ганчары пры апрацоўцы гліны не збіваюць яе ў сцірту. Замест гэтага сыравіну кладуць у карыта, здрабняюдь яе рыдлёўкай, а потым заліваюць вадой. Так! працэс здрабнення гліны ў карыце мае наступныя абазначэнні: сячы — 2, 22, перасякаць— 17а, 22, рэзаць — 2, перарэзаць— 3, біць — 4, перабіваць — 3, 6, 7. Потым сякуць гліну рыдлёўкамі (2). Пасек, пасёк гліну i вадою заліваеш. Перасякаеш гліну ў карыце (22). Рэзаць гліну дзеравяннай лапаткай (2). Тады бярэш рыдзель i перарэжэш гліну. На другі дзень перабіваеш гліну дзеравяннай лапаткай, як праснакамі яе кладзеш (3). Біць гліну у карыце (4). Перабіваем гліну надробна з аднаго боку i з другога боку i так тры разы перабіваем (7). Зімою, калі гліна для апрадоўкі бярэцца з вуліцы, некаторыя ганчары папярэдне заліваюць яе ў карыце гарачай вадой, каб яна растала. Гэты прадэс у мове ганчароў абазначаецца дзеясловам заварваць: Заварваць кіпятком гліну, каб разапрэла, прама разварылася. Заварыш гліну i танцуеш na хаці. Цугуны два-тры eapy i заваруеш гліну (3). Акрамя таго, некаторыя ганчары гліну ў карыце здрабняюдь проста рукамі, без прымянення інструментаў. У такім выпадку працэс здрабнення абазначаецца дзеясловам крышыць — 3, 6, 7: Крышыш гліну ў карыта i заліваеш вады (6). Крышу гліну на дробныя часці ў карыта (7). Гліну крышыш у карыці (3). Пры здрабненні гліны рознымі інструментамі (стругам або таркай) атрымліваюцца тоненькія пласцінкі, якія ў мове беларускіх ганчароў таксама маюць свае асобныя назвы: стружка — 20 (струшка — 14, 18), пласцінка— 17, плосьценька — 20, луста, лустачка— 13, Тонкая струшка харашо размакае (14). Нярэдка пасля здрабнення ганчары злепліваюць гліну ў камы пэўнага памеру, якія затым топчуць нагамі або кідаюць у спецыяльныя ёмістасці i заліваюць вадою
Дадатковыя словы
лўста, лўстачка, плбсьценька, стрўжка, стрўшка
0 👁