бульбу. 'Ёй карыстаюцца ганчары Навагрудскага, Карэліцкага, Баранавіцкага, Пружанскага i Любанскага paёнаў i называюць яе тирка— 8, 12, 17, 17a, 176, 21 i тэртушка— 18: Тарка жэсцяна спецыяльна зроблена i таркуецца (17). Пойду куплю тэртушку, моя поламаласа ( 18). На поўдні i паўднёвым усходзе Беларусі для здрабнення гліны выкарыстоўваецца струг, які ва ўсіх ачагах ганчарнай вытворчасці, дзе ён выкарыстоўваецца, мае адну i тую ж назву: струг, стружок— 14,20,22,23. Струг дзелалі c касы, тонкі i рэжэ роўнымі тонкімі пластамі (14). Стружком скобліш гліну, як саб'еш даўбешкаю (22). Стругам стружэш гліну тонко (23). Стружок повытягае з гліны ўсэ сметте (20). У мове ганчароў Беласточчыны, якія таксама карыстаюцца гэтым інструментам, ён мае тую ж назву струг, стружок — Глушкоўска, 193. Абазначзнні працэсу здрабнеиня гліны залежаць ад таго, якім інструментам карыстаецца ганчар. Пры рабоце стругам гэты працэс абазначаецца дзеясловамі стругаць — 14, 22, 23 (стругаты — 19, 20) i скаблщь — 14, 22: Садзіся гліну стружы. Стругай як хочэш, а перэстругаў — у карыто i вадою паліў (22). Бабі од роду не робілі горшкі, а гліну стругалі; гэто ў Полтаві бабі горшкі роблять. Стружуть гліну бі на бумагу так тонэнько (20). Аналагічна абазначаюць гэты працэс i ганчары Беласточчыны: стружэ, стружыцца — Глушкоўска, 193. Працэс здрабнення гліны таркай абазначаецца дзеясловамі таркаваць— 12, 17, 21, драць — 8, 12, 17a, тэрц і— 18: Я таркую гліну адзін раз. Тарак чатыры-п'яць старкаваў, укінуў у яшчык i змачыў вадою (17). Патом таркуем таркаю (21). От драла, аж серэдзіна боліць ( 12). Ганчары, якія апрацоўваюць гліну дротам (часта з мэтай адначасовай яе ачысткі ад дамешак), абазначаюць гэты працэс наступнымі словамі: дратаваць— 1, 2, 12, 17 (дротоваті— 18), рэзаць— 11, 15, тузаваць — 6. Дратавалі гліну дротам, патом пятою ціснулі (12). Як дратуеш, под дроцінкою камень почуствуеш, трава, корень остаецца на дроцінцы (17). Дротую пласт гліны тоненькім дротом (18). Будзеш рэзаць, рэзаць, пакуль выцягнеш увесь сур (15). Іншыя інструменты для здрабнення гліны выкарыстоўваюцца ганчарамі толькі ў асобных ачагах ганчар
Дадатковыя словы
пяць, сабеш, стрўжыцца, стрўжэ, тйрка, тўшка
1 👁