выкідае патроху гліну на падлогу, а потым абаб'е рукамі i топча (16). Гліну трэба перэбіць, а потым драць (8). Пранікам абівалі кругом топчыва, каб вада не ўпітвалася ў гліну (12). Акрамя дзеяслова біць i яго лексічных варыянтаў, некаторыя ганчары ў сваёй мове ўжываюдь таксама i іншыя дзеясловы для абазначэння працэсу збівання гліны: сплатняць— 2, трэмбоваті— 18. Сплатняць трэба гліну, як суровая, свежая, а як пралежыць год, то не трэба (2). Ганчары в. Брацянка Навагрудскага раёна гэты працэс абазначаюць словазлучэннем рабщь бабу. Мае сваю спецыяльную назву ў мове ганчароў i сцірта збітай гліны. Найбольш распаўсюджанай з усіх зафіксаваных намі з'яўляецца назва баба — 8, 12, 14, 17, 20, 21 i яе лексічны варыянт бабка — 20: Збіваю гліну рыдлёўкаю ў бабу (17). Збіў гліну ў бабу i пойду стругаты (20). Гэту бабу таркуемо таркаю (21). Слова баба як назва сцірты збітай гліны ўжываедца ў тых ачагах ганчарнай вытворчасці беларусаў, якія знаходзяцца гірыкладна ў межах паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы i сярэднебеларускіх гаворак. Іншыя словыназвы запісаны намі ў асобных ачагах ганчарства: куча— 4, 11, кучка — 2, ком— 17, клюцок — 19, кабіла — 22, высад — 9, глёнс — 16, топчыво — 12, стопт — 18. 3 вялікага высада выйдзе гаршкоў 120 (9). Глёнс велькі, a обладзіў здатно (16). Збіваюць гліну ў топчыво (12). Позыч мне на стопт гліны, поеду привезу — оддам (18). На тэрыторыі Беласточчыны ў гэтым значэнні ўжываюцца словы груда, мнятка, штука i штучка — Глушкоўска, 192. Наступная стадыя ў апрацоўцы сыравіны — здрабненне гліны. Для гэтага беларускія ганчары выкарыстоўваюць драўляную рыдлёўку, зрэдку аднабокую, дрот, спецыяльную тарку, касу, серп i струг. Драўлянай рыдлёўкай карыстаюдда ганчары ўсходияй часткі Гродзеншчыны i называюць яе лапатка дзеравянная — 2 i заступ — 7: Нясу ў хату доўоню i заступ U). Дротам апрацоўваюць гліну толькі пружанскія ганчары. Гэты інструмент i мае ў іх назву дрот— 18. Даволі распаўсюджаным сярод ганчароў інструментам для здрабнення гліны з'яўляедда спецыяльная тарка, на якой дзяруць гліну падобна да таго, як дзяруць 6. Зак
Дадатковыя словы
абабе, доўбню, зяўляедда, зяўляецца, кўчка, тбпчыво
2 👁