АХЛУДА, ОХЛУДА м. і ж. Высокі здаровы чалавек, звычайна гультаяваты, някемлівы. А ты, ахлуда, чаго стаіш рот разявіўшы, памог бы. Кукава-Бор Ганц. Ой, охлуда нека вона будэ, гэто ніц ішы нэ значыт, шо з выгляду хороша, прыглянса добрэ. Шылін Бяроз.
БАЛБОТ, БОЛБАТ м. Балбатун. Балбот урадзіўся, каб хоць трохі памаўчаў. Пачапова Бар. Ну, хваціт трапацца, болбат. Так я табе і паверыў. Гошчава Івац.
БАЛДЫКА м. Блазень. На дорозы балдыка шукае батька, лемэнтуе: «Тато, Тато!» Замшаны Малар.
БАЛУТА м. Весялун, гаваркі чалавек. Раз балута прышов на танцы, то вжэ насмыюця дывчета. Він і пуграе, він і путанцюе, і пуспывае. Дарапеевічы Малар. Вон-то ўмее балу-балу, але з балутою нэ заўшэ ў жызні договорыса. Шылін Бяроз.
БЗУК, БЗЫК м. Звяглівы чалавек. Бзука ліпш обыходь, бо ек розбзычыцця, то ны втаймуіш. Карсынь Іван. Як гэто, коб мушчына такій бзык быў? Гэто бабі гэтак можна было б назоляці, да і то трэба мера. Шылін Бяроз.
БІГЛЯ м. і ж. Непаседа. Ты, бігля, хоть мынуту у хаты посыділа б. Барычэвічы Пін.
БЛЁМАЛО м. і ж. Балбатун. Хваціт, блёмало, ужэ плесці абы-шо, думаеш одзін ты усэ знаеш, хай хто говорыт, а ты послухай. Шылін Бяроз.
БЛОНТАЛО м. і ж. Валацуга. Настояшчы блонтало стаў ужэ, мало задэржваеца ўдома. Шылін Бяроз.
БОБКА ж. Невысокая жанчына з дробнымі рысамі твару. Вона такая бобка, а роботу робыть ны гурш за вылыкую. Выжлавічы Пін.
БУРВАЛОК м. Пануры чалавек. Бурвалок вечно ходыть з опушчонэю головою, до ныкого нэ одзываецца. Барычэвічы Пін. Бурвалок некі, коб хоч колі поговорыў с кім, посмэяўса. Шылін Бяроз.
БУРДЫГА м. Каржакаваты чалавек. Здаровы бурдыга, як машына застрагне, то плечком выпхне. Задуб'е. Ганц.
БЫСІДНЫК м. Гаваркі, вясёлы мужчына. Батько добрый бысіднык, і скажэ, і прыскажэ. Гувуркый завшэ, як люды разом збыруцця. Дарапеевічы Малар.
БЫСІДНЫЦЯ ж. Гаваркая, вясёлая жанчына. Ганна пэрша бысідныця ў гурту бабэй. Дарапеевічы Малар.
ВАЛУХ м. Нерухавы чалавек. Ну ж і валух. Кулькі
81 👁