тобі спаты трэба, гэто ж часоў дванацэть нідэ спаў. Выжлавічы Пін.
ВЫХРАЙ м. Наравісты, упарты чалавек. Ты гэтого выхрая нэ пэрэпрэш, він шчо схочэ, тэе і зробыть. Табулкі Пін.
ВЕЛІКДУРА, ВІЛІКДУРА м. і ж. Блазень. Ужэ хутко сімнаццать літ, а сам зробыты ныц ны можэ, велікдура. Рагодашч Іван. Чого ты, вілікдура, помыж малэмэ влізла. Заніўе Драг.
ВОЛОЧАЙ м. Валацуга. Той волочай прыходыть у штыры-пять часов. Волочыцця нідэ усю ныч. Моладава Іван. Подумайтэ, люды, якій волочай. Нэбыто брыгадір, батько дорослых дытэй, ужэ мае внукы, а шчэ ёму волочытыся трэба. Карсынь Іван.
ВПЫР, УПОР м. Неслух, упарты чалавек. Ну й впыра кусок, як ны поставыть по-свойму, так жывы ны будэ. Выжлавічы Пін. Шо упор, то упор гэтэ дзіця, і ў кого вон такі ўдаўса, коб хоч колі послухаў старшых, нэ робіў оно по-своёму. Шылін Бяроз.
ВЫРЗА, ВЭРЗА ж. Пляткарка. Вырзу послухаты, то люды нычого ны вартыі. Моладава Іван. Любого можна назваці вэрза, хто любіт подмуціці, обговорыці. Шылін Бяроз.
ВЫХНЯ ж. Тое ж. У выхні й роботы ныма, ек языком молоты да обговоруваты. Карсынь Іван.
ВЭРСАЛА ж. Тое ж. От жа вэрсала, толькі вушы растаўляй да слухай, нагаворыць такое, шчо і у свеці няма. Падлаззе Лях.
ГЛАДОХА ж. Прыгожая, добра апранутая жанчына. Ны була б она гладоха. Подывывшыса, то ныхто хорішшэй за іі ны выглядае. Асабовічы Пін. 2. Мажная жанчына. Ну і гладоха Панасова Маня, кулькі ўвышкі, стулькі і ўтоўшчкі. Плотніца Пін.
ГЛУШЭЦ м. Глухаваты чалавек. Ніколі ты адразу ні ўчуеш, глушэц які. Востраў Ганц. Таму глушцу гучней крычы, бо сяраўно ні ўчуе. Кукава-Бор Ганц. 2. Нячулы чалавек. Тяжко жыты з такім, він глушэц, ны розуміе того, шо я думаю. Кустын Брэсц.
ГОМАЛО м. і ж. Ненасытны чалавек. Гомало на любого скажут, хто вэльмі много ест чы часто, аж об'едаеца. Шылін Бяроз.
ГОРУХА м. і ж. Працавіты чалавек. Гэтой горуха, колы ны прыйды, він усэ шчось робыть. Асабовічы Пін. У мане усе дочкі горухі, беды нема. Мачуль Стол.
80 👁