рылупый, аж у вочох мыгтыть. Рябый настілнык став, як покрасыла.
РЭДКА — рідко, в ряды-годы. Кіно гэть рідко бувае, разы два в місяць. Прыходыш в ряды-годы, хоч бы довш посыділа.
СМЕРЦЬ — смэрть, могыла, гроб, капэць, каюк, крышка, амінь, капут. Смэрть ны пытае, колы хоч вмэрты. Вжэ до могылы мало осталось, одны косты світяцця. До гроба ны будэ спокою, кожный дэнь робота, робота. Посмыхнувся й кажэ: «Капэць тобі, й мовы ныма». Хутко каюк ёму, так паразітовы і трэба. Ны лізь, куды ны просять, а то крышка. Амінь — і слідів ны найдэш. Старый Нычыпор повсігда добовляв: «Вжэ капут нам всім».
СТАРЫ — старый, пожылый, староватый, оджытый. Шо ж ты зробыш, старый вжэ, в літах. А не, пожылый, вжэ літ за сорок. Староватый вжэ, куды ж тобі за молодым гнатыся. Шо й говорыты, оджытый чоловік, мніго чого бачыв на світы.
СЫТЫ — сытый, жірный, гладкый, наліваный. Дядько такый сытый. А до чого жірный, еле ходыть. Гладкый, а шэ кажэш, шо похудів. От наліваный хлопчык, як ны повырны.
ЯК-НЕБУДЗЬ — як-нэбудь, сяк-так, часом з квасом, порою з водою. Як-нэбудь прожывэм, світ ны быз добрых люды. Пытаеш, як жыву, а, сяк-так пырыбываюся. Всяк у жытті бувало, як-нэбудь і тыпэр будэ: часом з квасом, порою з водою.
Т. М. Кананенка, Г. М. Малажай
АЦЭНАЧНЫЯ НАЗВЫ АСОБЫ
Ў ГАВОРКАХ БРЭСТЧЫНЫ
Ацэначныя лексемы падаюцца ў тлумачальных слоўніках беларускай літаратурнай мовы, нямала іх у дыялектных слоўніках, яшчэ больш у жывой мове жыхароў розных мясцін Беларусі. У нашу падборку ацэначных назваў асобы ўключаны словы, з дзяцінства вядомыя аўтарам артыкула, і словы, запісаныя студэнтамі філалагічнага факультэта Брэсцкага педінстытута.
Прынятыя скарачэнні раёнаў: Бар.— Баранавіцкі, Брэсц.— Брэсцкі, Бяроз.— Бярозаўскі, Ганц.— Ганцавіцкі, Драг.— Драгічынскі, Жабін.— Жабінкаўскі, Іван.— Іванаўскі, Івац.— Івацэвіцкі, Лях.— Ляхавіцкі, Малар.— Маларыцкі, Пін.— Пінскі, Стол.— Столінскі.
78 👁