ДЗЕВУЛЯ' ж. абразл. Сталая дзяўчына. Пане мой, дзевуля такая вырасла, хай сама варыць есці, хай даглядая бацьку старого, ЖА'БКА ж. Жалезная набіўка на заднікі, перадкі, каб не збіваўся абутак. Мне бацька жабкі на чаравікі прыбіў — i на наскі, i на заднікі паставіў. ЖАЛАПА'ЦЬ незак. Хлябтаць, піць прагна. Нашто ты воду халодную жалапаяш так — пашкодзіць можа. ЖВЯТА м. i ж. Назола. От як пристала гэта жвяга — дай да дай, дай да дай: дзе ты ні дасі. ЖВЯГАВА'ЦЬ, ЖВЯТАЦЬ незак. Назойліва прыставаць з размовамі. Жвягая тут як дзень цэлы, што ты ад мяне хочаш? ЖУ'ЖАЛЬ м. Жыжа. Бяруць з-пад каровы жужаль ды паліваюць памідоры — добро растуць: як ні кажы, гной. ЗАКАТУ'ЛАК м. Прыпынішча, закутак. Кажны чалавек хоча мець закатулак свой. Ляжыць у сваім закатулку, спіць. ЗАМЬЕДЗГАНЫ прым. Мурзаты, упэцканы; недарослы. Кавалер замыдзганы, бач, да дзяўчат ужэ лезя. ЗАМЫ'ДЗГАЦЦА зак. Упэцкацца. Замыдзгаяцца за цэлы дзень каля гэтаго трактара, ідзе дахаты, ні пазнаць яго. ЗАПАДА'ЦЬ незак. Хварэць перыядычна. Часто западая мой мужынёк — нікудышняё здароўё. ЗАХВЭ'НДАНКА ж. Неахайная жанчына. Вазьмеш такую захвэнданку замуж — паглядзець мутарно будзя. ЗАХВЭ'НДАЦЦА зак. Абляпацца, абпэцкацца. Захвэндаяцца ды ходзіць так цэлы дзень сабе — якая ты нічыстая баба. ЗБРУХШЯЛДЬ зак. Здратаваць. Каравэ чисто зорухінялі агарод — чаму ні абгарадзіць? ЗВЕРАВО'К: ДОЖДЖ ЯК ЗВЕРАВОК. Праліўны дождж. Ш высунуцца на двор — дождж як зверавок. ЗГРЬЕБЧЫЦЬ зак. Схапіць. Згрыбчыу, як чорт грешную душу, i папёр перад сабою дахаты. ЗНСУСАК м. Апошняе яйка, знесенае курыцай, звычайна малое. Зноскі моцныя бываюць — любое яйцо пабіць можно: даўней на Вялікдзень у біткі зноскамі гулялі. ЗРА'ДАВАЦЦА незак. Нацешыцца, нарадавацца. / не зрадуецца маці твая з цябе — гэдакі, паке мой, хлапчыско вышугаў
Дадатковыя словы
жабка, жалапаць, жвягаваць, замыдзгацца, западаць, захвэнданка, захвэндацца, зрадавацца
0 👁