ЗРАНКАЧЭ' мн. экспр. Вочы, лупачы. Ты што гэто на мацяру вылупляет свае зранкачэ? ІФХА: ВЫРАБІЦЬ НА ІРХУ. Высушыць, замучыць. Вырабіў бабу на ірху, ледзьвя ходзіць — o, гэто мужынёк. КАНА'ЦЦА незак. Гадаць на кійку. Канаюцца на кійку звычайна — сціскаюць кій, кулак на кулак; каму не хапае кійка, каб узяцца на поўны кулак (i каб крыху было яшчэ), той i прайграе. Давай канацца, каму ісці пераймаць каравэ. КАПУ'ХА ж. Маруда. Ой, капуха ты, i калі ты nepaбярэш гэты шчавей. КАСМЫ'ТКА ж. Нерасчасаная, раскудлачаная дзяўчына. Касмытка! Ніколі косы не зачэша, як след. КАЦУБА' ж. Булавешка. Вось як дам гэтай кацубой па лапах — што ты робіш, гіцаль. КЛО'МЛЯ ж. Рыбацкая снасць. КЛЯ'КНУЦЬ зак. Загінуць, прапасці. Цепярся такія дажджэ — клякнуло нашо жыто: парасце ў мэнтлях. КО'ЛКІ мн. Калаццё. Цэлы дзень колкі колюць —* якое там здароўё. КОТЫ мн. Валасы. Косы ў хлопчыка кучаравыяг густыя. КРАТАВРНА ж. Кратавінне. Hi балото — суцэльная кратавіна: гэдак перарылі кратэ, гэдак перарылі. КРУЖЫНЯ'ЦЬ незак. Хадзіць не па прамой. Нашто табе было кружыняць, можно было напрасткі прайсці. Прыйшоу ды от кружыняю каля хаты гзтае, каторую пору — дзе яны, ні дуты ні відаць. КРЭЧ м. Лямант, гармідар. I чаго вы тут крэчу на ўсю хату нарабілі? КУ'ЧЫЦЬ незак. Вымагаць, націскаць, Кучыў цэлы дзень — а дзе я яму вазьму тых грошай. Як я ні кучыў яго, як ні ўгаворваў — ні хоча i слухаць: ні прадам каровы i ўсё, хаць ты яму што хочаш. ЛАХМЫ'ТКА ж. Абарванка. Лахмытку гэту цётка ў хату не пусціць — ідзі, адзену лепшую сукенку. ЛАХТАЧЬГНА ж. Упадзіна, лагчына. Заселі з возам у лахтачыні. У лахтачыні траву касіў, то i памок. ЛЮБО'ШЧЫ ж. Гарачае каханне. Любошчы завяла на старыя годы — патрэбно гэто ёй. ЛЯ'ШЧЫЦЬ незак. Пляжыць, дубасіць, сячы. Нехто бярэзнік ляшчыць, аж ляха ідзе. Ляшчыць жонку кожны дзень, уцячэ яна ад яго, дурань гэдыкі
Дадатковыя словы
кломля, клякнуць, кучыць, лахмытка
4 👁