Старонка 12
◀ / 273 ▶
ДЗЫГНАЧ м. Цыбаты чалавек. Ну і дзыгнач, бы на ходулях стоіть. ДЗЭМБА ж. Цыбатая жанчына. Во дзэмба выросла, ногі такійі ўжэ доўгі. ЗАВЫДКІ мн. Зайздрасць. Такі ўжэ вун чоловік, до ўсёго завыдкі быруть, усэ ёму трэба. ЗАВЫДНЫ прым. Зайздросны. Вун чоловік завыдны, ныц ны дасць. ЗАГУН м. Града. Одын загун ужэ зробыла на городі, можна сіяты гуркі. ЗАЛЯДІТЫ зак. Аслабець, змарнець. Заляділа зусім з тэю учобою. Ныц ны йісць, мусыть, там. ЗБУТЛІТЫ зак. Збуцвець, сапрэць. Ныпросушанэ жыто можэ збутліты, як зразу высыплэш у скрыню. ЗЛІТУВАНЫ дзеепрым. Крыху нагрэты. Вода оно злітувана була, а вона думала, шо ўжэ гарача. ЗЛЫГЧЫСЯ зак. 1. Зляжацца (пра сена і інш.). Стожок злігся за місяц, той нышчы стаў. 2. Пасябраваць, здружыцца. Злыглыся одна з другію, шо й водою ны розыллеш. ЗОТКАНЫ дзеепрым. Вытканы. Половікі зотканы своімы рукамы. КАРТОПЛЫСКО н. Бульбянішча. На картоплышчы, як картоплі выкопають, заўшэ купалы палять. КУПАЛА ж. Вогнішча. Запалылы купалу коло самого хліва, чуть хліў ны згорыў. КУЧМА ж. Неахайная, непрычасаная жанчына. Ходыть, як тая кучма з самого ранку, рошчысатыся ны можэ. ЛІТЮШНЫ прым. Тое, што пералетавала. Гэта сіно шэ літюшнэ, його ў прошлым годі косылы. ЛУГ м. Забалочаная мясціна, невялікае балота. У гэтым годі вода ў лузі навэть літом була, ны высохла. А так, раній, у нас лугі заўшэ до косовыцы высыхають. ЛУПАЧ м. Чалавек з вялікімі вачамі. О, гэто ўжэ лупач будэ, як выростэ, зарэ ўжэ очы вылыкі. МАЗЁПА м. і ж. Плакса. Ну і мазёпа, чуть шо і плачэ. МІСТЫНКА ж. Мясцінка. Е ў лісі містынка одна, там заўшэ грыбы ростуть. МУТЫТЫ незак. 1. Падманваць. Попробуй оно мутыты, а ўсё роўно праўду дознаюся. 2. Каламуціць. Будэш оно воду мутыты, вона й так ны вельмы чыста. НАВЫСУНЯТЫ зак. Навыцягваць. Навысуняла някіх кніжок, ныма шоб поскладвала, якійі ны трэба.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶