НАЛАПЫТЫ зак. Залатаць. Нагавыцы налапыты трэба на колінях і можна шэ ходыты.
НІКОЛЫ прысл. Калісьці. Ніколы бульш пішком ходылы.
НУШКА ж. Клунак. Ніколы закінэш нушку на плэчы, дай пошоў аж до Бырэзы, а зарэ сумкі пошлы.
НЫНАВЫДНЫ прым. Ненавісны. Нынавыдны ўсім вун буў, його ныхто ны любыў.
НЫНАЙІДНЫ прым. Чалавек, які не можа наесціся. Някі нынайідны: оно покормы і зноў йісты хочэ.
ОБНЫДУЖАТЫ зак. Занядужаць. Баба зусім обныдужала, лэдь з дорогі додому прышла.
ОПРУТНУТЫ зак. Моцна змерзнуць. На дворы так холодно, постоіш крохі і спрутнэш зразу.
ОТРЫПАТЫ зак. Атрапаць. Трэба горох отрыпаты, а то струкі ў зарэ на загун повысыпаецца сам. Абшыць. Шэ два ручнык і осталося отрыпаты. Тыі ўчора отрыпалы, а гэты ны ўспіла.
ОЎСЫНА ж. Зярнятка аўса. Одна оўсына ўпадэ, і тую пуднымэ, як овёс бырэ.
ОЧЫРВАТІТЫ зак. Растлусцець. Як постарыў, той очырватіў, ныяка одэжа на йіого ны налазыть, такі тоўсты стаў.
ПОЖМАКОВАТЫ зак. Пакамечыць, змяць. Трэба пожмаковаты ўсю тітрадь, будэ помята ўся, то ны возьмэ.
ПОРЫБЫТЫ зак. Няўмела, няроўна адкляпаць касу. Ны выклыпаў, а оно порыбыў, зарэ ею зусім ны косытымэш, зусім ныроўна стала.
ПЫРЫЛІТУВАТЫ зак. Прабыць лета, пералетаваць. Собака ўжэ пырылітуваў у нас, мы його высною ўзялы.
ПЛУТ м. Плот. Тут зарэ плут будэ, город загороджаны йім. Пляткар. На чоловіка, які говорыть абышо, у нас плут кажуть.
ПУДДАКУЧ м. Чалавек, які заўсёды з усім згаджаецца. Шо ты як той пуддакуч з усім годысся.
ПУДПЫРКА ж. Падпора. Шо ты звалылася на мынэ, сама сыды, я тобі ны пудпырка. Продай батька з матырою, купы собі пудпырку (Прыказка).
ПУП м. Малако ў рыбы. Пуп од рыбы ўсім смачны, ны однуй тобі. Бацюшка. Пуп на моглыца прыдэ отпываты.
ПЫРЭНДЖЫ мн. Парэнчы. Прыпэрлася до пырэнджэй моста, а воны ж холодны.
77 👁