Старонка 11
◀ / 273 ▶
А. В. Леванцэвіч З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЗДЗІТАВА БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА БЛЫСКАТЫ незак. Бліскаць. Шэ з вэчора блыскаты почало, а ўночы і грыміло, і блыскало, і дошч вылыкі буў. БУСНЯЎКА ж. Буслава гняздо, буслянка. Узялы бусняўку на дэрво пырыныслы, а бусэнь узяў дай покінуў йіі зусім. ВІТРЫСКО м. Моцны вецер. На дворы такі вітрыско, шо з нуг збывае. ВЫДРАПАЧОВАТЫ зак. Добра апрацаваць глебу драпаком. Трэба выдрапачоваты за городом шэ кусок зымні, алэ зарэ драпака ныма дома. ВЫЖАР м. Азярына-круглавіна сярод тарфяністага балота. Траву жаты заўшэ на выжар ходымо, туды, дэ раній торпу копалы. ВЫЛКІ мн. Вілы-трайчакі. У нас сіно ў стожок вылкамы скідають. ВЫЛЮДНЯТЫ зак. Вылюднець. Зарэ ўжэ вылюдніў крохі, а як оно прыйіхаў, то худюшчы буў і до людэй мало говорыў. ВЫРХОЎЕ н. Вершаліна. Вырхоўе обрубаты трэба, і роўны ствул будэ. Верхняе сена са стога. Вырхоўе скінуты трэба, звэрху лыжало, почырніло, а там хорошэ сіно. ВЫХЛЫПТАТЫ зак. Высербаць. Ны ўспіла на стул поставыты, ўжэ й выхлыптала цілу мыску затіркі. ҐВАЛТОВАТЫ незак. Гвалтаваць, крычаць, шумець. Як начнэ ґвалтоваты на ўвэсь двур, то мэртвого розбудыть. ГІБЛЁВАТЫ незак. Габляваць. Доскі шэ гіблёваты трэба, коб гладкі булы. ГОРБАТІТЫ незак. Гарбацець. Вун у 50 літ ужэ начаў горбатіты. Зарэ ўжэ настояшчы горб. ГОРЛАЧЫСКО м. Чалавек, які мае гучны голас. Ну і горлачыско ўродыўся, крычыть і крычыть на ўсю хату. ГОСТЫТЫСЬ незак. Гасціць. Уподобала гостытысь, то зарэ оно й йіздыть по гостях. ГЭНДЭ часц. Вунь. Гэндэ лыжыть на лужку. ДОКОПЫНЫ мн. Дакопкі. Учора булы докопыны, картоплі ўжэ ўсі докопалы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 273 ▶