Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Я. А. Чабатар 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ РУХАВА с т а р а д а р о ж с к а г а РАЁНА Лексічны матэрыял, які падаецца ў гэтым артикуле, сабраны ў час дыялекталагічнай экспедыцыі па збору матэрыялу для Лінгвістычнага атласа Еўропы (ЛАЕ) у 1985 г. Гаворка вёскі адносіцца да паўднёва-заходняга дыялекту. Найбольш прыкметыымі фанетычнымі i марфалагічнымі асаблівасцямі мясцовых слоў з'яўляюдца наступныя: 1) выпадзенне ц у канцы слоў пасля мяккага с (новась, есь, шэсь, гось, кось); 2) ужыванне прыставачнага в у пачатку слова (вагарот, воблако, вочараць, вуксус, воблась); 3) вымаўленне у замест ы пасля губных (муць, адмукаць, вусушыць); 4) вымаўленне зваротных дзеясловаў з постфіксам -ca (памыўса, наёўса, астаўса, забыўса); 5) зацвярдзенне мяккіх губных перад а, о (п'аць, м'акіш, м'асо, жараб'а, м'од, п'атніца); 6) аглушэнне зычных гукаў у канцы слова i перад глухімі (гот, клуп, брытко (выключэннем з'яўляецца дож)); 7) наяўнасць у асобных словах выбухнога ў(гаронкі, гарнец, ганак); 8) захаванне канцавога ненаціскнога о ў назоўніках ніякага роду i прыслоўях (сёно, жыто, зашмаргом, мало, багато); 9) наяўнасць падаўжэння зычных гукаў у інтэрвакальным становішчы (насённе, карэнне, вясёлле) i адсутнасць падаўжэння ў слове сёні; 10) існаванне канчатка -a ў назоўным склоне множнага ліку ніякага роду (вокна, вёдра, куранята). ABA'T м. Авадзень. Авады ўсю карову апкусалі. АГАДА'ЦЬ зак. ГІрыдбаць, купіць. Хоць бы ён сабе касцюм агадаў, палучаючы столькі грошэй, а то ходзіць у адным i на работу, i ў клуп. АГРА'ТКА ж. Агароджа. Пойдзем на клады агратку паправім i пакрасім. АКАПА'ЦЬ зак. Апратаць, надаць чысты выгляд. Домна сама сабе ні акапае, a хваліцца вечно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

abat, агадаць, агратка, акапаць, вбблако, вбблась, вўксус, вўсушыць, гарбнкі, жараба, зяўляецца, зяўляюдца, макіш, масо, мод, патніца, паць
1 👁
 ◀  / 273  ▶