Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Кацянята так сцягнулі кошку, l ut o ледва ходзіць, бок да боку прысох. ТАВА'Р м. 1. Матэрыя. У лауку шмат тавару рознаго прывезьлі. 2. Вырабленая скура на боты, туфлі. Тавар на боты купіць трэда. ТРЭ'ПЯЦЬ ж. Тое, што вельмі белае. Памыла плаце, ня плаце, а трэпяць, аш у воны коля сваею бялізною. УЗБАБЭ'НЧЫЦЬ зак. хМоцна стукнуць. Так узбабэнчыу палкай, што ледва падняусь. УЗЯ'ТКА ж. Ношка, пчаліны збор. У гэтым годзя мёду ня будзя, узяткі няма, ліе дошч, толы сядзяць у вульях. УПО'КАТ прысл. Покатам. Месца ня было, усе упокат ляглі. УРА'Т прысл. Наўрад, малаверагодна. Урат ці змагу скас'щь гэтую дзялку травы. ХГПЯР м. 1. Валасы, грыва. Хіпяр адрасціў, а здароўкацца ня навучыўсь. 2. перан. Пыха, фанабэрыстасць. Во начальнік, ня чалавек, а хіпяр адзін. ПАДНЯ'ЦЬ ХГПЯР. Заганарыцца, стадь фанабэрыстым. ЦА'ПСТРЫКІ мн. 1. Цацкі. Хоць бы вы пападбіралі свае цапстрыкі з-пат нох, валяюцца па ўсём двары. 2. Вырабы з цеста. Якіх толькі цапстрыкаў яна не навыпякала. 3. перан. Выбрыкі. Ня ведаяш якіх цапстрыкаў чакацъ ат яе: добра, добра, а раптам злосць. ЦЯГА'ШЧЫ прым. Які не адпавядае правілам прыстойнасці. Хто за гэтаго цягашчаго мужчыну пойдзя замуш, толькі палу умная. ЦЯГА'ШЧЫ КОТ. Пра чалавека непристойных паводзін. На гэтаго цягашчаго ката няма стрыму, хоць i дзеці вырасьлі. ШЛЁГАЦЬ незак. Біць лазінай. Добра шлёгая свайго малого, хоць i любіць, як душу. ЯЗЬГК: ВЬГСУНУУШЫ ЯЗЫ К. 3 апошніх сіл. Бегала на работу высунуўшы язык, пакуль ня зьлегла; 3 ЯЗЫКА' НЯ СПУСКА'Я. Пастаянна гаварыць пра адно i тое ж. Яна з языка ня спуская, усё пра сына гаворыцъ, які вучоны, які разумны, які харошы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падняць, скасщь, узбабэнчыць, узятка, цягашчы
1 👁
 ◀  / 273  ▶