Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
ПЫЛЯ'ЦЬ незак. Кддаць з сілай у што-н. Булка такая няўдалая, што хоць у сцяну пыляй, сцяна праб'ецца, а булка застанецца, не разваліцца. ПЬГЦЯЛЯМ прысл. Вельмі хутка. C кухні пыцялям ляцяць, толькі кап ня мыць талеркі. РАБА'Я TPABA'. Шаўковая трава. Рабая трава так разраслась, што весь агаротчык заглушыла. РАБГЦЬ: РАБІЦЬ I ГУБАМІ I ЗУБАМІ. Шчыра, старанна працаваць. Як пачнецца жніво, то ужо хапая, робіць губамі i зубамі ат цямпа i да цямна, кап першай кончыць. РАЗА'К м. Востры модны боль у жываце. Кап цябе разак рэзаў, як ты маю душу рэжаш, такі неслух. РАЗБАЗЫ'РАЦЬ зак. Разленавацца. Пакуль дома сядзела, так разбазырала, што ня хочацца нічога рабіць. РО'СШЫУКА ж. Прошва. Росшыўку ў настольнік ушыла, цяпер можно засьцілаць. РУКА': РУК НЯ ПАДЛО'ЖЬІШ. Пра бяссілле памагчы. Як з доўгім векам, то выжывя, a сваіх рук ня nadложыш; У ЛЕ'ВУЮ РУКУ' УЗЯ'ЦЬ. Пачаць есці хлеб самому (пра дзядей). Я в дзеці датуль худыя былі, пакуль ня змаглі у левую руку узяць. РЭ'ДЗЯСЬ ж. Рэдкае палатно, падобнае на марлю. Хто с такоі рэдзясі имя сукенку, з яе толькі сятак рабіць для матылёў. СА'ДЗЯЦЬ незак. Садніць, пячы. Абадрала ногі асакою, так садзялі, як памыла вечарам. САКВА' ж. Вадкая частка гною. Трэба спусьціць сакву, а то ў хляве свіня плаваюць. СКА'ЗІНА ж. Тонкая лінія, штрых, рыска на паверхні (шкла i інш.). Па гэтым можно браць люстэрка, хоць i малая сказіна на ём. СКА'ЗІНІуА ж. Тое, што i сказіна. Сказінка на вакне на сонцы відаць. СПАНА'ТРЫЦЬ зак. Прызвычаіцца, прывыкнуць рабіць што-н. непажаданае. Як скоро спанатрыў піць вяршок малака, паняў, што с-пат банкі пустоё. СПА'СЬВЩЦА зак. Паправіцца, стаць поўным. Бачыш, як спасьвіўся, такі харошы, тоўсты стаў, як цяшко ня рабіў. СТРУХНУ'ЦЦА зак. Скалануцца. Узяла лімон у рот, струхнулась ат яго кіслаты. СЦЯГНУ'ЦЬ зак. Знясіліць смактаннем, сасмактаць. ИЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падложьіш, прабецца, пыляць, разбазыраць, росшыука, рэдзясь, садзяць, сказініуа, спанатрыць, спасьвщца, струхнуцца, сцягнуць
2 👁
 ◀  / 273  ▶