чалавека. Сын вырас, што з небам гаворыць, a бацькі малый, нязавідныя.
ГАЛАВА': ГАЛАВАПУХНЯ. Хвалявацца, турбавацца ад шматлікіх i цяжкіх думак; ГАЛАВАСАЛОМАЮНАБІТА. Пра някемлівага, разумова слабога чалавека. Што ты думала ад яе пачуць добраё, у яе ш галава саломаю набіта.
ГАРКУ'ША ж. Жанчына, якая не выгаворвае p. Гаркуша ўсех перакрывіць, перадражніць, а сама гаворыць p, што трактар ляхоча.
ГРО'БЩЬ: ГРОБЩЬСЯБЕ. Надрываць свае здароўе. 3 гэтага стараня нічога ня будзя, такою работаю толькі гробіць сябе.
ГРЭ'ШНЫ: ГРЭШНЫМДЗЕЛАМ. Не сумненна, таксама. Я грэшным дзелам спілаваў пень у леся бяс кляйма.
ГУБА': ГУБЫБАНЦІКАМ. Надзьмуцца. Ня ведаяш з якога боку падысьці да яе, сядзя, губы банцікам i маўчыцъ, як сыч; ГУБЫЗАКАПЫЛЩЬ. Пакрыўдзіцца. 3 ёю ня пагаворыш, губы закапыліць i маучыць, як сьцяна; ГУБЫСКЛАСЦІ. Пачаць плакаць. Паглядзі, ужо губы склала, а зарас i сьлёзы пусьціць.
ГУ'ТАТАЦЬ незак. Гушкаць. Бацька садзіў на ногу сына i высока падкідаў, гутатаў так вечарам заўсёды, як быў дома пасьля работы.
ДАВА'ЦЬ: ДАВАЦЬПАТАЧКУ. Патураць. Дзецям патачку ня давай, а то на галаву сядуць, іх любі, як душу, а калаці,.як грушу.
ДЖО'РГАЦЦА незак. Драцца, чухацца. Чаго ты джоргаясся, як каросьлівы.
ДЗЁМКАЦЬ незак. Надаядаць сваімі размовамі; клянчыць. Прыдзя бяз дай патрэбы i паўдня будзя дзёмкаць, як лавіў рыбу палазамі.
ДЗЁМКІ мн. Надаедлівыя разгаворы. У яго адны i тыя ш дзёмкі кожны дзень: колькі разоў у магазін схадзіў i колькі прынёс булак хлеба.
ДЗЯЛО'К м. зневаж. Пра чалавека, які выстаўляецца сваімі здольнасцямі, а на самай справе нічога не ўмее добра рабіць. Знайшоўсь такі дзялок, а сам зуп у граблі зрабіць ня ўмея.
ДЗЯСЯ'ТУХА ж. Свята, якое адзначаецца на дзясятым тыдні пасля Вялікадня. На Дзясятуху фэст у Гнесічах, трэба будзя ісці ў госьці.
ДО'ШЧАЧКА: УДОШЧАЧКГАсобы спосаб ткання
Дадатковыя словы
гутатаць, джоргацца, дзясятуха, дошчачка
17 👁