калі пры дапамозе дошчачак паднімаюць (апускаюць) патрэбную частку асновы. Дзяругу у дошчачкі шарсцяную дала свацеі. ДРАЖНГЦЦА незак. Абзывацца, называць мянушкамі. Брытко такімі словамі дражніцца ca старым чалавекам. ДУРНГЦА ж. 1. Дурань, дурны чалавек. Ці ш гэта гаспадар, што так лупіць скаціну, дурніца. 2. Глупства. За што пабілісь дзеці, а за дурніцу, ня маглі падзяліць забаўку. ДЫХЛЯ'ЦІНА ж. 1. Здыхата, мор. Дыхляціна напала на свіней. 2. Пра вельмі худога чалавека. Колькі i чым яго ні кармі, a дыхляцінай застаецца. E'HKAT м. Енк. Сякануў па назе, дак енкату на ўсё сяло нарабіў. ЖА'БЯЦЬ незак. Моршчыцца, сцягвацца (ад вады). Рукі жабяюць, як доўго ў вадзе пабудуць. ЖАЛЯ'СКО н. 1. Рэжучая частка ў гэбліку, фуганку, рубанку. 2. Прас, які награваецца вуголлем. Жиляскам руку апякла, як гладзіла. ЖАУЦЯ'К м. 1. Перазрэлы агурок, насеннік. Адны жаўцякі на градах ляжаць. 2. Рачны жоўты пясок. Жаўцяком добра вышаравала цаганы. 3. Пра чалавека, які пазбаўлены прыроднага румянцу. ЗАЙМА'ЦЦА: ЗАЙМАЦЦА (ЗАНІМАЦЦА) НА ДЗЕНЬ. Світаць. Скоро раніца, займаяцца на дзень. ЗАКО'Н м. Звычай, традыцыя. У нас такі закон — хто прышоў у хату, таго павінны пачаставаць, чым есць. ЗА'ЛАП прысл. За валасы. Як пачнуць сварыцца, то ня толькі крычаць, a i хватаюцца залап. ЗАЛАП ЦЯГАЦЬ. Цягаць за валасы, караць. Хлопца залап цягала за тое, што прапасьвіў каровы. ЗАПРА'ВІЦЬ зак. Схаваць, пакласці так, каб не бачылi; Усю хату пяравярнула, a грошы ня найшла, куды я іх заправіла. ЗАРВАЯДЬ зак. Узяць, што трапіла пад руку. За гэтаго хлопца маці ня думая, ён што зарве, тое i зьесць: ЗАСКА/ЛІЦЬ зак. Зажмурыць. Яна адно воко заскальвая, а я думала, што яна сьляпая. ЗБЯСЕЦЦА зак. Ашалець. Ката забілі, бо збясіўся. ЗДУБЕ'ЦЬ зак. Модна замерзнуць. Так здубеў пасучы каровы, што ледва дадому прышоў. ЗУБЫ' мн. Карункі да прасціны, рушніка. Зубы вывязала, цяпер выбялю i прышыю да просціны
Дадатковыя словы
ehkat, жабяць, жаляско, жауцяк, жйляскам, заправіць, заскаіліць, здубець
3 👁