ВАДА': ВАДЫНАПЩЦА. Пра вельмі прыгожага (гавораць). Такі хлопяц харошы, што можно адной вады напіцца, i даволі.
BO'KA: ВОЧЫЗЛШАЮЦЦА. Пра жаданне спаць. Нічога ня могу рабіць, вочы зліпаюцца, мусіць дошч будзя; ВОЧЫМАЗОЛІЦЬ. Надакучаць сваёй прысутнасцю. Прыдзя, сядзя, вочы мазоліць дзень, ня ведаяш, кубы схавацца; ВОЧЫНАЛОБЛЕЗУЦЬ. Пры вялікім здзіўленні, болю. Так парэзала паляц, што вочы на лоп лезьлі; ВОЧЫРАЗБЯГАЮЦЦА. Разгубленасць ад мноства незвычайных прадметаў. Вочы разбягаюцца ад тавару, што прывезьлі ў лаўку; ВОЧЫУЗНЯЦЬ. Глянуць, паглядзець. У касьбу шмат работы, што вочы няма калі ўзьняць; ПРАЛУПІЦЬВОЧЫ. Прачнуцца.
ВУТАЛ: ВУГЛЫАЦІРАЦЬ. Бяздзейнічаць, гультаяваць. Ня вуглы аціраць цэлы дзень, a рабіць трэба, мацяры памагчы.
ВУМ: ВУМЗАРОЗУМЗАХОДЗІЦЬ. Пра немагчымасць разумна разважаць ад моцнага болю або ад незвычайнай узрушанасці. Як сказалі, што хлопца ў бальніцу завезьлі, то ня помніла, што рабіла i гаварыла, вум за розум заходзіў.
ВУЧЫ'ЦЬ: ВУЧЫЦЬВУМУ-РОЗУМУ. Давадь paзумныя парады. Яны яшчэ маладыя, трэба вучыць вуму-розуму.
ВЬГБІЦЬ: ВЬІБІЦЬДУР 3 ГАЛАВЫ. Прывесці да парадку. Будзяш хадзіць на работу, як мілянькі, а не толькі гулямі займацца, выбью дур з галавы.
ВЫГА'ДВАЦЦА незак. Абзываць зневажальнымі словамі. Хлопяц схамянуўся, што так нядобра выгадвацца на брата перат дзедам.
ВЫ'КРЫВІЦЬ зак. Пакрывіць (звычайна туфлі). За тыдзянь так выкрывіла тцфлі, што няма як ісьці ŭ госьці.
ВЫ'СТРАПАЦЬ зак. Растрэсці. Добра плацё выстраnaŭ пасля мыцця, а то будзя вісець, як з горла дастаная.
ВЬІСЬІХА'ЦЬ: НЯВЬІСЫХАЦЬ. Пра беспрабуднае п'янства. Ён ніколі ня высыхая, з раніцы да вечара i ад панядзелка да суботы.
ВЫЯДА'ЦЦА незак. Наесціся ўволю смачнага. У нядзелю наварыла буракоў, зрабіла халаднік i выялася за весь тыдзянь.
ГАВАРЫ'ЦЬ: 3 НЕБАМГАВОРЫЦЬ. Пра высокага
Дадатковыя словы
boka, выкрывіць, выстрапаць, выядацца, вьісьіхаць, гаварыць, пянства
22 👁