Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
най мовы i надзённымі патрэбамі беларускай лексікалогіі ў аддзеле дыялекталогіі i лінгвагёаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа HAH Беларусі распачата праца па стварэнню звода сабранай лексікі мясцовых беларускіх гаворак, яе лексікаграфічнай распрацоўкі i ўкладання. Гэты першы тэматычны слоўнік беларускіх гаворак змяшчае лексіку, якая мае адносіны да панядцяў i ўяўленняў, звязаных з жывёльным светам. Слоўнік складаецца з дзвюх частак. У першай прыводзяцца мясцовыя назвы прадстаўнікоў жывёльнага свету, у другой — агульныя назвы некаторых прадстаўнікоў жывёльнага свету i лексіка іх характарыстыкі. Лексічны ма'гэрыял у абедзвюх частках падаецца па тэмах. Пры такой падачы можна не толькі атрымаць уяўленне аб складзе i характары лексікі па пэўнай прадметна-тэматычнай групе ў цэлым, але i даведацца аб мясцовых назвах таго ці іншага паасобнага паняцця. У аснову тэматычнай класіфікацыі лексікі ў першай частцы пакладзены пашыраны народны традыцыйны падзел прадстаўнікоў жывёльнага свету на трупы. Тэматычны падзел лексікі ў другой частцы не з'яўляецца яе адпаведнай класіфікацыяй. Гэта толькі выбаркі слоў па названых тэмах. Ды i нейкіх сістэматызаваных паняццяў i ўяўленняў у гэтай сферы народнага ўсведамлення рэчаіснасці, вядома, не існуе. Мясцовыя словы (a іншы раз i спалучэнні слоў) падаюцца ў тэматычных падборках анамасіялагічнымі комплексам!, якія ўтвараюць слоўнікавыя артыкулы. Кожны асобны слоўнікавы артыкул складаецца з мясцовых слоў, якія з'яўляюцца тоеснымі па пэўнаму значэнню ў сферы традыцыйных народных паняццяў i ўяўленняў аб жывёльным свеце. Загалоўным словам у артыкулe выступав адпаведнае па значэнню слова літаратурнай мовы. У асобных выпадках пры адсутнасці такога літаратурнага слова ў якасці загалоўнага выкарыстоўваецца найбольш пашыранае ў мясцовым ужыванні рэгіянальнае слова. Слоўнікавыя артыкулы ў тэматычных падборках размешчаны паводле загалоўных слоў у алфавітным парадку. Словы ўпарадкаваны ў артыкулах пераважна з улікам іх пашырэння ў мясцовых гаворках, але адначасова i з улікам іх словаўтваральнай сувязі па кораню. Аднак у многіх слоўнікавых артыкулах мае месца пры неабходнасці дадатковая анамасіялагічная групоўка або вылучэнне слоў у залежнасці ад іх адрозненняў па значэнню. Такія анамасіялагічныя групы лексікі ў слоўнікавых ap
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, магэрыял
3 👁
 ◀  / 242  ▶