Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
няй часткі Беларусі). Гэта слоўнік лексікі з гаворак Віцебскага краю (M. I. Каспяровіч, 1927) i слоўнік, складзены на аснове адной тыловой гаворкі Чэрвенскай акругі (M. B. Шатэрнік, 1929). Яшчэ тры падобныя зборы лексікі былі выдадзены ў пасляваенныя гады. Гэта вельмі грунтоўны краёвы слоўнік гаворак Калінінскай акругі, у якую ўваходзілі раёны ўсходняй часткі Магілёўшчыны (I. K. Бялькевіч, 1970), багаты слоўнік гаворак заходніх раёнаў Браншчыны (П. A. Растаргуеў, 1973) i вьщадзены ў Нью-Йорку незвычайна насычаны размоўнай i прастамоўнай лексікай краёвы слоўнік гаворак Лагойшчыны (A. Варлыга, 1970). Значны лексіка-фразеалагічны матэрыял рэгіянальнага характару, выбраны з розных крыніц i мясцовых гаворак пераважна паўночнага захаду Беларусі, змяшчае буйны беларуска-рускі слоўнік, вьщадзены таксама ў Нью-Йорку (Я. Станкевіч, 1990). Актуальнай задачай сучаснай дыялектнай лексікаграфіі з'яўляецца абагульненне назапашаных звестак i матэрыялаў па лексіцы беларускіх гаворак i стварэнне зводнага слоўніка-даведніка. Ён неабходны пры распрацоўцы этымалогіі лексікі беларускай мовы, фарміраванні слоўніка ў цэлым i інш. Зусім відавочнай з'яўляецца неабходнасць поўнага слоўніка як для развіцця, так i для нарматыўнага ўпарадкавання слоўнікавага складу літаратурнай мовы. Такі алфавітны каталог лексікі з тлумачэннем значэння слоў, ілюстрацыямі, граматычнымі i іншымі адзнакамі неабходны як даведнік аб слове. Але не менш важнай практычнай задачай дыялектнай лексікаграфіі зяўляецца i стварэнне даведнікаў аб мясцовых рэгіянальных словах для абазначэння пэўнага моўнага паняцця або ўяўлення. Таму што пры даследаванні прадметна-тэматычных фрагментаў слоўніка гаворак ды i паасобных яго лексікасемантычных структур, а таксама пры распрацоўцы тэрміналогіі i наогул пры карыстанні рэгіянальнай лексікай у маўленні галоўным практычным клопатам зяўляюцца пошукі адпаведнага слова або слоў. У лексікаграфіі літаратурнай мовы гэта забяспечваюць у нейкай ступені тэрміналагічныя слоўнікі, слоўнікі сінонімаў i інш. Пажаданымі i актуальнымі з'яўляюцца, безумоўна, спробы належнага рацыянальнага вырашэння адпаведнай практычнай задачы ў дыялектнай лексікаграфіі. Таму ў сувязі з актуальнымі практычнымі патрэбамі сучаснага развіцця i ўдасканалення беларускай літаратур
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 242  ▶