сы, нарэшде, лінгвістычныя атласы — гэта перш за ўсё працы аб пашырэнні слоў i аб іх узаемных адносінах у межах пэўнай моўнай (дыялектнай) прасторы. I тым самым лексікаграфічныя i лінгвагеаграфічныя працы, раскрываючы адзін i той жа аб'ект — слоўнік мясцовых гаворак мовы, — узаемна дапаўняюцца. Яны ўтвараюць як бы цэласны комплекс, цесна звязанае адзінства. Не абыходзілі зусім лексіку мясцовых гаворак, у прыватнасці назвы жывёл, раслін, з'яў прыроды ды i грамадскіх з'яў, даследчыкі розных прыродазнаўчых i грамадазнаўчых галін навукі — заолагі, батанікі, этнографы i інш. У некаторых артикулах, кнігах, даведніках, навукова-папулярнай літаратуры i адпаведнай перыёдыцы адводзіцца тая ці іншая ўвага i так званым мясцовым назвам. Цікавыя, хоць, праўда, i не заўсёды лакалізаваныя" рэгіянальныя назвы жывёл, раслін, a таксама навуковыя звесткі пра іх прыводзяцца ў "Энцыклапедыі прыроды Беларусі" ў пяці тамах (1983—1986), у навуковых i навукова-папулярных даведніках пра жывёл, птушак, паўзуноў, рыб, насякомых, пра раслінны свет, грыбы i інш. Нарэшце, у пасляваеннай беларускай дыялектнай лексікаграфіі маецца досыць багатая спадчына. Гэта, найперш, славуты "Слоўнік беларускай мовы" I. I. Насовіча (1870), перадрукаваны ў 1983 г. Слоўнікавыя багацці мясцовых гаворак паўночна-заходняга дыялекту беларускай мовы (у яе этнагістарычных межах) у значнай ступені аддюстраваў вядомы "Смоленский областной словарь" У. В. Дабравольскага (1914). Такой спадчынай з'яўляюцца таксама матэрыялы для слоўніка мясцовых гаворак, якія змяшчаліся пры зборах фальклору, пры этнаграфічных працах i ў саміх іх напасрэдна i якія адносяцца да XIX i пачатку XX ст. Праўда, гэтыя лексічныя матэрыялы застаюцца яшчэ неапрацаванымі i неўпарадкаванымі лексікаграфічна, a таму i маладаступнымі для навуковага выкарыстання. Вялікая збіральніцкая праца была разгорнута ў другой палове 20-х гадоў гэтага стагоддзя па навуковай праграме Інстытута беларускай культуры (C. Некрашэвіч, 1925). Многае з таго, што было тады сабрана i нават лексікаграфічна апрацавана i ўпарадкавана, па вядомых прычынах было дыскрэдытавана i страчана (y прыватнасці, агульная картатэка беларускай мовы, рэгіянальныя зборы мясцовых слоў i іх лексікаграфічныя апрацоўкі). Але тады ўжо выйшлі ў свет два цікавыя краёвыя слоўнікі (паводде адпаведнага тагачаснага адміністрацыйнага дзялення ўсход
Дадатковыя словы
абект, зяў, зяўляюцца
4 👁