жай, Ф. Д. Клімчук), Гомелыпчыне (Ул. B. Анічэнка) i Магілёўшчыне (M. B. Абабурка i інш.). У Інстытуде мовазнаўства імя Якуба Коласа былі створаны два найбольш буйныя слоўнікі рэгіянальнай лексікі — "Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча" i "Тураўскі слоўнік". Калі першы адлюстроўвае асноўны напрамак эвалюцыі беларускіх гаворак у галіне слоўніка на пачатку нацыянальнага моўнага станаўлення беларускага народа, дык апошні дае ўяўленне аб стане слоўніка беларускіх гаворак, якія не былі ўцягнуты тады ў гэты працэс. У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа была падтрымана i працягнута ініцыятыва Ф. M. Янкоўскага (Матэрыялы для слоўніка, 1960) па ўкладанню зборнікаў адметных мясцовых слоў i іх тэматычных падборак. Падрыхтавана i выпушчана ў свет шэсць такіх зборнікаў. Да дыялектных лексікаграфічных здабыткаў можна аднесці i зборнік матэрыялаў для палескага дыялектнага слоўніка, сабраных удзельнікамі палескіх экспедыцый пад кіраўніцтвам M. I. Талстога. Пасляваенныя дзесяцігодцзі характарызуюцца не толькі здабыткамі па выяўленню i лексікаграфічнай распрацоўцы лексікі мясцовых гаворак краіны, але i вельмі істотнымі вынікамі па ўстанаўленню ўзаемных адносін паміж гаворкамі. Гэтаму прысвечана значная колькасць лінгвістычных карт у "Дыялекталагічным атласе беларускай мовы" (1963), яшчэ больш значныя матэрыялы сабраны для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа (аддзел дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Але самым буйным дасягненнем у адлюстраванні "геаграфіі слоў" мясцовых гаворак (ці, дакладней, мясцовага маўлення) з'яўляецца "Лексічны атлас беларускіх народных гаворак" у пяці тамах (1993— 1998). Зразумела, што слоўнікі рэгіянальнай лексікі i больш сціплыя падборкі слоў падпарадкаваны галоўным чынам задачы фіксацыі слоў у іх структурным абліччы i семантычным дыяпазоне. Лінгвагеаграфічным спосабам выяўляецца пашырэнне слоў i іх структурных i семантычных варыянтаў. У адным i другім выпадку разам з фіксацыяй слова пры яго рэгістрацыі фіксуецца мясцовы тып наймення (слова, выраз) у яго пэўным структурным i семантычным абліччы. Працы па рэгіянальнай лексікаграфіі — гэта, найперш, пэўныя зборы слоў. A лінгвагеаграфічныя працы, у прыватнасці лінгвістычныя карты, іх комплек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
36 👁