ПРАДМОВА За пасляваенныя гады наша мовазнаўства вызначылася значнымі i, несумненна, надзвычай каштоўнымі зборамі лексікі i фразеалогіі мясцовых беларускіх гаворак. Гэта вынік сумесных намаганняў мовазнаўцаў i аматараў роднага слова. Добра ведаюць мовазнаўцы i філолагі так званыя дыялектныя слоўнікі. Паклаў пачатак ім сваімі трыма слоўнікамі Ф. M. Янкоўскі. Больш за дзесяць такіх лексікаграфічна ўпарадкаваных асобных збораў слоў сваей роднай гаворкі на Мсціслаўшчыне належыць Г. Ф. Юрчанку. Каштоўнымі набыткамі беларускай рэгіянальнай лексікаграфіі з'яўляюцца таксама слоўнікі П. У. Сцяцко, T. Ф. Сцяшковіч, А. П. Цыхуна, Л. Ф. Шаталавай, T. C. Янковай, P. M. Яўсеева. На аснове ўласных збіральніцкіх заняткаў былі створаны значныя лексікаграфічна ўпарадкаваныя i апрацаваныя зборы пашыранай у мясцовым маўленні традыцыйнай фразеалогіі (E. C. Мяцельская i Я. M. Камароўскі, Г. Ф. Юрчанка). Публікаваліся невялікія падборкі такой лексікі ў перыядычным друку краіны (M. M. Аляхновіч, В. В. Шур, Г. Ф. Юрчанка i інш.). Кафедрамі беларускай мовы вышэйшых педагагічных навучальных устаноў Беларусі ў свой час была падтрымана ініцыятыва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа аб збіранні мясцовай лексікі i фразеалогіі для стварэння дыялектных слоўнікаў спецыфічнай лексікі розных рэгіёнаў Беларусь Выйшлі ў свет упарадкаваныя зборы лексічных матэрыялаў, сабраных на Гродзеншчыне (T. Ф. Сцяшковіч), Міншчыне (навуковы рэдактар M. A. Жыдовіч; новае, дапоўненае, але не завершанае выданне — навуковы рэдактар E. С. Мяцельская), Брэстчыне (Г. М. Мала
Дадатковыя словы
зяўляюцца
5 👁