тыкулах падаюцца з чырвонага радка з дадатковым тлумачэннем іх адметнасці. Больш дробныя адметныя па значэнню групы (i паасобныя словы) суправаджаюцца таксама неабходнымі тлумачэннямі. У сувязі з тым, што слоўнік як даведнік мае шырокае прызначэнне, мясцовыя словы падаюцца ва уніфікаваным абагульненым выглядзе ў літаратурным беларускім вымаўленні i ў арфаграфічным запісе. Але так званью нерэгулярныя індывідуальныя i непаслядоўныя фанетычныя асаблівасці мясцовых слоў захоўваюцца. Мясцовыя слоВы ў слоўнікавым артыкуле маюць скарочанае абазначэнне прыналежнасці да часціны мовы, паметы аб іх пашырэнні ў мясцовых гаворках i ўказанне на слоўнікавую або іншую крыніцу іх рэгістрацыі. Паметы аб пашырэнні з'яўляюцца абагульненымі, арыентацыйнымі, a ў асобных выпадках — яшчэ i ў пэўнай ступені меркавальнымі. Скарочанае абазначэнне крыніцы фіксацыі мясцовага слова не мае ўказання на старонку, таму што пераважная болыпасць крыніц — алфавітныя слоўнікі ці зборнікі лексікаграфічных прац ca зводным алфавітным індэксам зафіксаваных мясцовых слоў. Слоўнік мае ў канцы алфавітны індэкс змешчаных мясцовых слоў. Пры кожным слове ў ім адзначана старонка, на якой яно сустракаецца ў тэматычнай частцы слоўніка. А. А. КРЫВІЦКІ, Л. П. КУНЦЭВІЧ
Дадатковыя словы
зяўляюцца
3 👁