Старонка 69
◀ / 242 ▶
веразуб (віразуб, верезуб) м. — Маг. р., Гом. р., усх.-пал. р., Смален. р. — толькі ў Дняпроўскім басейне (ЭПБ, Жукаў, Дабравольскі, Усачова). Верхаводка, вярхоўка, быстранка Невялікая рухавая рыбка, пакрытая бліскучай луской, жыве ў верхнім пласце вады і трымаецца табункамі. верхаводка ж. — паўдн. р., спарадычна і ў іншых месцах (ЛП, СПЗБ, Мат. Гродз., Мат. дыял. сл., Усачова), верахвод м., верхаводзік м. памянш. — паўдн.р. (ТС, ЛП), верхаводзь м. — Чэрв. (НЛ), верхалётка м. — паўдн.р. (ЛП), вярхоўка ж. — мясц. (Жукаў), верхаплаўка ж. — Смарг. (СЦБ), верхалапка ж. — Паст., Астр. (СПЗБ), укляя (вукляя) ж., уклейка ж. — агульн., асабліва паўн. р., усх.-маг. р. (СПЗБ, ЛП, З нар.сл., Мат. Маг., Каспяровіч, Дабравольскі, Усачова), кляя ж. — Нараўл. (З нар.сл.), клейка ж. — Мін. (СПЗБ), падуклейнік м. — Мядз. (СЦБ), уклей м. — Шчуч. (Сл. Гродз.), аклія (аклея) ж., уклія ж., клія ж. — паўдн.р. (ЛП, Жукаў), аклейка ж. — мясц. (Жукаў), сялява ж., сяляўка ж., сялявачка ж. памянш. — паўн.р., усх.-маг.р. (Жукаў, Насовіч, Усачова), сібель ж., сібіль ж. — Гом. р., усх.-маг. р., а таксама Смален.р., зах.-бран.р. (Янкова, Жукаў, Усачова), сіняўка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), жыдок м. — паўдн.р. (Усачова), калінка ж. — паўн.р. (Усачова), бліскаўка ж. — Стол. (НЛ), шыш м. — Ваўк. (СПЗБ). Вярхоўка: вярхоўка ж., сіняўка ж. — мясц. (Жукаў). Быстранка: быстранка ж., сіняўка ж., стракатка ж., ушвейка ж. — паўн.р. (Жукаў). Вугор Рыба, якая мае доўгае, падобнае да змяінага цела з невялікай прыплюснутай галавой. вугор м. — агульн. (ЛАБНГ, З нар.сл.), вугар м. — агульн. (ЛАБНГ), угорыч м. — захад Віц.р. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар.сл.), угораш м. — Паст. (ЛАБНГ), угорак м. — Мёр. (Мат. апыт.), бугор м. — Карм. (ЛАБНГ), даўгар м. — Астр. (СПЗБ), вангор (ангор, вынгор, вангош) м., вэнгар (вэнгер) м. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЖС, Мат. Гродз., Цыхун).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 242 ▶