Яшчарка
Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской.
яшчарка ж. — агульн., за выключэннем Гродз. р., Вілен. р., Латгал.р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Насовіч), яшчарыца ж. — Гродз.р., усх.-маг.р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), яшчар м. — Віл., Гор. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), дрўжынь м. — Воран. (СПЗБ).
1.4. РЫБА І РАК
Акунь
Драпежная рыба зеленавата - жоўтага колеру з цёмнымі папярочнымі палосамі, з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі і калючым спінным плаўніком, жыве ў рэках і азёрах.
акунь м., акуньчык м. памянш. — агульн. (Мат. Гродз., З нар.сл., Мат. апыт.), вакунь м. — Смал. (СЦБ), вокунь м., акунёк м. памянш. — пераважна ўсх.-маг. р. (Насовіч, Мат. апыт.), акунёц м. — паўдн.р. (ЛП, ТС), аконь м. — Лельч. (ЛАБНГ), кунік м. — Драг. (Мат. апыт.), гарбыль м. 'буйная рыбіна' — агульн. (СЦБ, Мат. апыт.), матросік м. 'невялікі акуньчык' — агульн. (Мат. апыт.).
Бычок (пясчанік, пясочнік, падкаменшчык)
Дробная прыдонная маларухомая рыба жаўтавата - шэрага колеру з бурымі плямамі па баках, жыве ў рэках на пясчаным або камяністым грунце.
бычок м. — мясц. (Жукаў), Жлоб. (ЖС), песказоб м. — усх.-пал. р. (ТС, Мат. апыт.), пяшкур м. — Чэрв. (Шатэрнік), усх.-пал. р. (Жукаў), пундач м. — паўн.-зах. з. (Жукаў), ваўчок м. — паўн. р. (Жукаў), калека м. — паўн.р. (Жукаў), аўдотка ж. — мясц. (Жукаў), баба ж., бабка ж. — мясц. (Жукаў), шырокалобка ж. — мясц. (Жукаў), галавач м. — мясц. (Жукаў).
Веразуб
Буйная падобная да плоткі рыба з прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай бліскучай луской, жыве ў рэках на глыбокіх мясцінах (вірах).
81 👁