Мядзянка і вераценніца
Неядавітая змяя шэрага, шэра-бурага або медна-чырвонага колеру; бязногая яшчарка буравата-шэрага колеру з цвёрдай гладкай луской на целе.
мядзянка ж. — спарадычна паўн.-зах.з., Вілен.р. (СПЗБ, ЭСБМ), медзяніца ж. — Краснап. (Бялькевіч, ЭПБ), медная змяя — Вілен. р. (СПЗБ), мядзяная гадзюка — Брасл. (ЛАБНГ), паданка ж. — Малар. (НЛ), падальніца ж. — Жаб. (ЛАБНГ), падалец м. — Гродз. (Цыхун), жалезніца ж., жалязніца ж., залезніца ж. — Шчуч., Ваўк. (СПЗБ), вераценніца (вераценіца) ж. — спарадычна паўн.- усх.д., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.), верацённіца (верацёніца) ж. — Чэрв., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС), верацёніза ж. — Брасл. (ЛАБНГ), верацяніца ж. — Паст. (СПЗБ), верацёльніца ж. — Стол., Лельч. (ЛАБНГ), верацёнка ж. — паўн.-усх.д. (Мат. апыт.), вярцёўка ж., вярцёлка ж. — Хоц., Чэрык. (ЛАБНГ), верацённік м. — Дзятл. (Мат. Гродз.), верацяннік м. — Мсцісл. (ЛАБНГ), верасённік м. — Стол. (ТС), верцет м. — Кобр. (ЛАБНГ), слівень м. — усх.-маг. р., спарадычна ўсх. з., спарадычна Паням.р., Чэрв. р., Мядз., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Насовіч, ЭПБ, Мат. апыт.), слівянь м. — Дзятл. (ЛАБНГ), аслівень м. — Мядз. (СЦБ), слімень м. — Ушацк., Гл., Лоеў., Уздз., Нясв., Стол., Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Янкоўскі, Янкова), слімень м. — Пол., Ушацк., Віл., Пруж., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ), слімак м. — Мёр., Карэл., Пруж., Брэсц. (ЛАБНГ), сляпак м. — Жаб. (ЛАБНГ), сляпень м. — Верхнядзв. (СПЗБ, Насовіч), слізень м. — Віл., Лельч. (ЛАБНГ, СПЗБ), смуж м. — Драг. (ЛАБНГ), грута ж. — Брэсц. (ЛАБНГ), нарыца ж. — Лун. (ЛАБНГ), завюцьтак м. — Брасл. (ЛАБНГ).
Трытон
Хвастатае земнаводнае, якое нагадвае яшчарку.
трытон м. — усх.-маг. р., Ушацк. (ЛАБНГ), вадзяная яшчарка — усх.-маг. р., паўдн. р., паўн. р., Карэл. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), яшчарка ж. — Мёр., Хоц., Жаб. (ЛАБНГ), красная яшчарыца — Кобр. (ЛАБНГ), мар'янка ж. — Жытк. (ТС).
80 👁