Галавень
Буйная рыба з шырокай патоўшчанай галавой і спіной, амаль круглым тулавам, пакрытым буйной жаўтавата-серабрыстай луской, з аранжавымі буйнымі плаўнікамі і чорным па краі хвастом, жыве на перакатах у рэках.
галавень м. — усх.з. (Шатэрнік, Мат. апыт.), галавач м. — цэнтр. з., зах.з. (СЦБ, ЖС), галовень м. — Нараўл. (З нар. сл.), клень м. — Астр., Іўеў., Навагр. (СПЗБ).
Гаркушка (гальян, гарчак)
Невялікая рыбка з вераценападобным целам стракатай зеленавата-залацістай афарбоўкі па баках, жыве ў крынічных, чыстых рачулках.
гаркуша ж., гаркушка ж. 'гальян (звычайны і азёрны)' — Мін. (Мат. апыт.), сіняўка ж. — Чэрв. (ЛАБНГ), курмяўка ж. — Гродз. (Цыхун), аўдотка ж., вудодка ж. — Краснап., Чэрык. (Бялькевіч, Насовіч), красаўка ж., гаркуша ж., маляўка ж., скамарох м., залатоўка ж., аўдотка ж., крумела ж., фарэлька ж. і інш. — мясц. (Жукаў).
Гарчак звычайны: гарчак м. — Слуц. (Усачова), гарчыца ж., гаркушка ж., альшанка ж., пукас м., смярдзюха ж., сталетка ж. — мясц. (Жукаў).
Ёрш
Дробная рыба сямейства акунёвых з калючкамі ў ніжніх плаўніках і ў плаўніку на спіне; цела цёмна-шэрага колеру, пакрыта сліззю.
Ёрш звычайны (а таксама і насар): ёрш (ерш, ерж, ірш) м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, З нар.сл.), яршак м., яршун м. — Стол., Лельч. (ЛАБНГ, ТС), джэрш м., жэрш м., жэршык м. памянш. — зах.-пал. г. (ЛП, Мат. апыт.), ажгір м., ажгур м., аджгур м., ужгур м., яджгар м., яджгір м., яжгур м., ячгур м., яжжур м. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, Мат. мін.-мал., Сцяшковіч, З нар.сл., Жукаў), іжджа м., яжджэй м., яжджай м. — Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ), джгір м., джыгір м. — Мін. (СЦБ, Мат. мін.-мал., ЭПБ), саплівец м., сапляк м., саплюк м., сапель м. — паўдн.р. (ЛАБНГ, ТС, ЖС, ЖНС, З нар.сл.), смаркач м. — Петр., Нараўл. (З нар.сл., Мат. Гом.), слізун м., слізунец м., слінявец м. — паўдн.р. (ЛП), слюнька м. — Чэрык., Краснап.,
80 👁