Старонка 18
◀ / 242 ▶
ж. — Гродз. (ДАБМ), яёрка ж. — поўдзень паўн.-зах.з. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, НЛ, 3 нар. сл., Мат. Гродз., Шаталава), явёрка ж. — Бярэз., Ганц., Шчуч., Старадарож. (АЛА, Мат. Гродз., Шаталава), яўёрка ж. — Стол., Ганц. (СПЗБ, ТС), явюрка ж. — Пруж. (СПЗБ), авёрка ж. — Гродз., Шчуч. (АЛА, 3 нар. сл.), авёрка ж. — Гродз., Іван. (ДАБМ), аёрка ж. — Дзятл. (Сцяшковіч), вёрка ж. — Свісл. (АЛА), лявёрка ж. — спарадычна зах.-пал.г. (ДАБМ, ЛП), лівірка ж. — Брэсц., Пін. (АЛА, ЖНС), вявёрыца ж. — Пін. (ДАБМ), белка ж., белачка ж. памянш. — асн.мас.г., за выключэннем паўн.-зах.з. і зах.-пал. г. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, ЖНС), беліца, бяліца (былыця) ж. — Малар. (ДАБМ, НЛ), векша ж. — Пол., Беш., Смален.р. (ДАБМ, Каспяровіч, Насовіч, Дабравольскі), скакуха ж., скакушка ж. памянш. — Слон., Беш. (Сцяшковіч, Каспяровіч), рудка ж. — Івян. (АЛА). Малое ў ваверкі: ваверчаня н., яерчаня н., белчаня н. — паўдн.-зах. д., ваверчанё н., ярчанё н., белчанё н. — сярэд.-бел. г., бяльчонак м., бельчанёнак м. — паўн.-усх. д. (СЦБ, Мат. Гродз., Янкова, Мат. апыт.). Вожык Невялікі звярок, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. Агульная назва: вожык м. — асн.мас.г., за выключэннем віц.-маг. і зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гродз., Насовіч, Шатэрнік), еж м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА), ежык м. — спарадычна зах.-пал. г., поўдзень паўн.-зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), ёж м. — спарадычна віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА), ёжык м. — віц.-маг. г., поўдзень паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Насовіч), ёржык м. — Ветк. (ЛАБНГ), ожык м. — Слон., Свісл., Саліг., Карм. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава), в'ёжык м. — Астр. (ЛАБНГ). Самка: важыха ж. — Мядз. (СЦБ), яжыха ж. — Навагр., Мсцісл., Лоеў. (Мат. Гродз., Янкова, Мат. апыт.), ажыха ж. — Лун. (ЛАБНГ), ежачка ж. — Лоеў. (Мат.Гом.). Малое ў вожыкаў: важаня н. — Круп., Лаг., Смал. (СЦБ), важанё н. — Карэл. (Мат. Гродз.), ежаня н. — паўдн. р. (ЛАБНГ), ежанёнак м. — віц.-маг. г. (Мат. апыт.), ежанё н. — Светлагор. (Мат. Гом.), ежанок м. — Слаўг. (ЛАБНГ), важук м. — Воран. (Сл. Гродз.), яжук м. — Навагр. (Мат. Гродз.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 242 ▶